У канцы лета на нашым сайце з’явіўся цікавы матэрыял аб працы выпускнікоў факультэта ветэрынарнай медыцыны, падрыхтаваны Ірынай Новік, які называўся “Джэчкі таксама чалавечкі”. Як артапед, кардыёлаг, афтальмолаг і стаматолаг лечаць жывёл у ветклініцы “Сябры”.
Добра памятаю, як будучы на першым курсе адзін з герояў наступнага матэрыялу Зміцер Воранаў удзельнічаў у Шоу першакурснікаў і тады факультэт аказаўся пераможцам праграмы. Такі актыўны студэнт пайшоў у навуку, абараніў кандыдацкую, стаў дацэнтам. Напярэдадні Ірына напісала мне, што новы матэрыял падрыхтаваны і яна дзякуе за дапамогу. Паколькі інфармацыя на сайце размешчана ў даволі складаным фармаце, тут мы падаем толькі зноску на аўтарскі матэрыял Ірыны Новік.
Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 1. Як ветэрынары выбіралі сваю прафесію
Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 2. "Тут ферма, дыхайце глыбей"
Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 3. На вёсцы "дохтар" – першы пасля бацюшкі
Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 4. "Дацэнт прымусіць"
Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 5. "Каго ты лечыш?"