Каля корпуса факультэта стаяла невялікая група салідных мужчын, якія нават павіталіся са мной. Ад Дзмітрыя Воранава даведаўся, што гэта кіраўнікі гаспадарак Карэліцкага раёна прыехалі запрасіць студэнтаў да сябе на працу. Крыху не патрапіў на пачатак сустрэчы і не пачуў аб чым гаварыў галоўны ветурач раёна - выпускнік ФВМ Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Але з цікавасцю паслухаў выступленні іншых кіраўнікоў.
З пачутага зрабіў выснову, што Карэліцкі раён дастаткова паспяховы ў галіне сельскай гаспадаркі. Зарплата ветурача ў залежнасці ад пасады і вынікаў працы. Ёсць усе ўмовы для пражывання – 3-х пакаёвыя кватэры ці катэджы з прысядзібнымі ўчасткамі. Спецыялістам выдзяляецца транспарт, калі той не мае праў, дык яшчэ і з вадзіцелем. Цікава, што практычна кожная гаспадарка можа ўзяць на працу не аднаго, а двух, а то і трох выпускнікоў факультэта ветэрынарнай медыцыны.
На працу ішлі разам са студэнтам 5 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны. На пытанне ці не шкадуе ён, што заканчвае менавіта гэты факультэт, адказаў што не шкадуе. І задаволены тым, што на размеркаванні ў снежні атрымае гарантаванае першае месца працы. Праўда, ён прызнаўся, што не хацеў бы працаваць са свіннямі і буйной рагатай жывёлай, так як ад іх невядома чаго можна чакаць.
Працаваць ветэрынарным урачом зараз крыху прасцей, чым было раней. У прыватных гаспадарках засталася вельмі невялікая колькасць жывёлы. Адначасова кіраўнікі гаспадарак запрашалі прыязджаць і на практыку, якая таксама аплачваецца, хаця і крыху менш. Сустрэчы адбыліся не толькі са студэнтамі выпускных курсаў, але і са студэнтамі, якія будуць заканчваць факультэт у наступныя гады. Перад студэнтамі асобна выступіў і кіраўнік СПК "Дэмбрава" Шчучынскага раёна. Нават на практыку гаспадарка можа прыняць да 5 студэнтаў. А для тых хто прыедзе на працу гарантавана добрае жыллё.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/fwm/news/2928-na-fvm-adbylisya-sustrechy-z-galo-nymi-spetsyyalistami-i-kira-nikami-gaspadarak#sigProIdf7c7363542