Ужо амаль год, як шэфства над непрыглядным дворыкам, што знаходзіцца ў цэнтры комплекса старых будынкаў факультэта ветэрынарнай медыцыны, узяла на сябе Таццяна Яўгенаўна Камяк, якая працуе на факультэце. Яшчэ з мінулай восені яна зрабіла ў двары горку для кветак, вясной з дапамогай студэнтаў зрабіла невялікае возерца, у якім жывуць сапраўдныя рыбы і ўсё лета квітнеюць нейкія водныя ліліі.
Прыгадваю, што калі пачалі капаць, я заўважыў, што капаюць якраз на месцы дзе знаходзіўся люк падвальнага памяшкання, якое выкарыстоўвалася раней для каналізацыі. І сапраўды, у хуткім часе паказаўся ўваход ў тое памяшканне. Такім чынам, нашае возера знаходзіцца якраз над ім. Вось толькі ці не прамерзне яно зімою, калі будуць нізкія тэмпературы. Напэўна Таццяна Яўгенаўна нешта прыдумае. Яна ж на зіму так укутвала свае розы, што мне не раз казалася, што на нашым двары знаходзяцца нейкія іншапланецяне.
Не бяруся характэрызаваць усю расліннасць, якая расце зараз у двары факультэта. Асобныя травы гаспадыня прывезла нават з Крыма. Не забывае яна і пра медадайныя расліны, паколькі зусім побач знаходзіцца вучэбная пасека цэнтра навуковага пчалярства. Зараз у дворыку ёсць магчымасць палюбавацца на вяргіні з аграмаднымі кветкамі, розы. А нядаўна з пад зямлі выбраліся нейкія кветкі на сцяблінках без лісткоў. Пазнаёміцца з нашымі кветнікамі магчыма праз фотаздымкі, зробленыя ў адным са старажытных дворыкаў Гродна.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/2906-unutrany-dvoryk-fakulteta-veterynarnaj-medytsyny-peratvary-sya-sapra-dny-aazis#sigProId3c72fb7e3b