Так атрымалася, што 29 ліпеня раніцай выпускнікі факультэта ветэрынарнай медыцыны атрымалі дыпломы, а ўжо а 14-ай гадзіне ў корпусе факультэта на Валковіча 1 адбылася сустрэча тых, хто атрымаў свае дыпломы 10 гадоў таму назад. З 80 выпускнікоў 2006 года сабралася крыху больш за 20. З таго выпуску 5 чалавек сталі кандыдатамі навук, адзін з якіх Дзмітры Воранаў, дацэнт кафедры акушэрства і тэрапіі ФВМ, арганізаваў сустрэчу выпускнікоў 2-га выпуску факультэта.
Больш за дэкана факультэта гаварыў Мікалай Кузняцоў, які вельмі актыўна займаецца правядзеннем розных семінараў, сустрэч ветурачоў ва ўніверсітэце для іх дадатковай вучобы, арганізацыяй намётаў ў гарадскім парку з мэтай папулярызацыі факультэта і прафарыентацыі школьнікаў. Ён плануе правядзенне навуковых канферэнцый на факультэце з удзелам у іх выпускнікоў універсітэта – ветурачоў практыкаў.
З прэзентацыяй аб вядзенні арганічнай сельскагаспадарчай вытворчасці, з якой пазнаёміўся падчас свае паездкі ў Швецыю, выступіў Дзмітры Воранаў. Студэнты факультэта з наступнага года будуць праходзіць практыку, таксама як і студэнты агранамічнага факультэта, у фермерскіх гаспадарках Швецыі. Выступіла з-за трыбуны і Кацярына Хамуціннік, падзялілася сваімі уражаннямі ад працы ў ветэрынарнай клініцы Санкт-Пецярбурга. Зараз працуе ў Гродна галоўным ветурачом клінікі "Друзья", якая размяшчаецца недалёка ад корпуса факультэта на вуліцы 1 Мая, мае ступень кандыдата ветэрынарных навук. Гэта адзіная клініка Гродна для жывёлы, якая мае рэнтгенапарат.
Затым выступалі па чарзе астатнія ўдзельнікі сустрэчы. Прыемна было чуць, што яны рухаліся па службовай лесвіцы не адыходзячы далёка ад атрыманай спецыяльнасці. З выпуска ёсць нават загадчык раённай ветлабараторыі. Глеб Туміловіч, які мае званне кандыдат ветэрынарных навук, працуе на кафедры анатоміі жывёлы дацэнтам. Некалькі чалавек усё ж працуюць не па спецыяльнасці, але іх праца таксама годная. За дзесяць гадоў выпускнікі факультэта не толькі сталі сямейнымі, але большасць ужо маюць па два дзіцяці.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/2882-sustrecha-praz-10-gado-na-fvm#sigProIdfd31cee7d7