Да ўвагі навуковага сходу былі прадстаўлены 3 кандыдацкія дысертацыі, выкананыя ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і ў Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.Н. Вышэлескага.
Першым выступіў аспірант з Іраку Аль-Акабі Аамер Рассам Алі, навуковым кіразніком якога з’яўляецца Алефціна Аблікасаўна Гласковіч з ВДАВМ. Ён прэзентаваў сваю працу, звязаную з выкарыстаннем на куранятах прабіятычных прэпаратаў для прафілактыкі сальманелёзаў.
Са сваёй працай ў галіне паразіталогіі прысутных пазнаёміла Вольга Пахноцкая. А трэцяя праца была прысвечана вакцыне, створанай супраць інфекцыйнага рынатрахеіту буйной рагатай жывёлы, з якой выступіла Вераніка Красачка. Водгукі на кандыдацкія працы былі падрыхтаваны дацэнтамі Алай Свірыдавай, Таццянай Скуднай і Віктарам Бяляўскім.
Работы былі настолькі рознапланавыя і цікавыя, што выклікалі шмат пытанняў, і паседжанне навуковага сходу працягвалася амаль тры гадзіны. Упершыню на ФВМ адбылося аднаразовае заслухоўванне трох дысертацый, і ўсе яны былі аднагалосна падтрыманы кандыдатамі і дактарамі навук, якія працуюць на факультэце.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/fwm/news/2855-14-chervenya-na-fakultetse-veterynarnaj-medytsyny-zaslukhany-try-kandydatskiya-dysertatsyi#sigProId96a4f585ab