Аб тым, што на факультэце адбудзецца ўручэнне дыпломаў, даведаўся “Ўкантакце” ад аднаго з выпускнікоў – Наўруза Хайтыева, які проста задаў пытанне: “Вы прыйдзеце заўтра да нас на ўручэнне дыпломаў?)”. Напэўна ніводны канцэрт за гады вучобы не адбываўся без яго песен. Ну як не прыйсці, калі там будзе чакаць і ўся туркменская грамада яго землякоў.
У зале прысутнічае шмат родных і блізкіх выпускнікоў з кветкамі, каб павіншаваць сваіх дзецей і сяброў з атрыманай спецыяльнацю. Ад адміністрацыі на ўручэнні дыпломаў прысутнічаў прарэктар па падвышэнні кваліфікацыі Аляксандр Міхайлавіч Тарас, які перш чым уручаць дыпломы зрабіў невялікі выступ. Выступілі таксама дэкан факультэта Святлана Юр’еўна Шчэрбацюк, Святлана Уладзіміраўна Грудзько, якая выковае абавязкі загадчыка кафедры бухгалтарскага ўліку і кантролю ў АПК, ад імя БРСМ – Вікторыя Бобніс, якая ўзнагародзіла Змітра Каскевіча граматай.
Дыпломы ўручаныя, але выпускнікі не разыходзяцца – фатаграфуюцца, падаюць заявы на другую вышэйшую адукацыю ў Вышэйшую школу кіравання, якая працуе пры Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Ці не ў першыню ў гэтым годзе падчас уручэння дыпломаў на сцэну выходзілі і бацькі маладых спецыялістаў бухгалтарскага профілю.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/febu/news/5094-dyplomy-atrymali-vypuskniki-fakulteta-bukhgaltarskaga-liku#sigProId397b48cba7
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии