Эканамісты з Універсітэта імя Мікалая Каперніка (г. Торунь) ужо другі год супрацоўнічаюць з калегамі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Пінск). На гэты раз дамова на будучае супрацоўніцтва падпісана і паміж нашымі ўніверсітэтамі.
Навукоўцы з Торуні перад паездкай на поўдзень Беларусі хацелі крыху пазнаёміцца з гістарычнымі помнікамі Гродна. Першым такім аб’ектам стала Харальная сінагога Гродна. Барыс Квяткоўскі, улічваючы абмежаваны час наведвальнікаў, правёў самую кароткую экскурсію з тых, на якіх мне давялося прысутнічаць. Далей было знаёмства са Старым і Новым Замкамі. Ніжнюю царкву XII стагоддзя паглядзелі праз шчыліны ў сцяне ахоўнага памяшкання і ў планах было разглядзець зблізку Каложскую царкву (часу для гэтага не аказалася).
Пакуль былі ва ўнутраным дворыку музея гісторыі рэлігіі, са сваёй майстэрні выйшаў мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы. Гасцей зацікавіў яго расказ пра пошукі астанкаў апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне, праведзеныя ў 1987 годзе разам з Аляксандрам Мілінкевічам і Міхасём Ткачовым. Уладзімір пазнаёміў гасцей з майстэрняй і паказаў сваю ўзнагароду ад міністэрства культуры Польшчы.
Далей адбылася вандроўка па вуліцы Замкавай. Госці наведалі Фарны касцёл, пасля чаго зайшлі ў нядаўна адчынены рэстаран “Бакст”, каб падсілкавацца перад доўгай дарогай.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/febu/news/3126-19-krasavika-na-ekanamichnym-fakultetse-adbylasya-sustrecha-z-kalegami-z-polskaga-gorada-torun#sigProId1aa8bd6715
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии