Меню
Група студэнтаў ФБУ

Капуснік выпускнікоў бухгалтарскага факультэта

Дэкан факультэта Святлана Шчэрбацюк узнагароджвала граматамі ці дыпломамі студэнтаў, якія былі ўдзельнікамі міжнародных канферэнцый. У зале знаходзіўся і запрошаны на імпрэзу рэктар універсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс. Перад студэнтамі, якіх на перадзе чакаюць яшчэ дзяржаўныя экзамены і абарона дыпломных выступіў таксама і загадчык кафедры фінансаў і аналізу ў АПК Віктар Немец.

Традыцыйнае слова вядучымі было прадстаўлена і выпускніцы факультэта, у якім яна прыгадала і падзякавала за працу сваіх выкладчыкаў, пасля чаго наступіла чарга канцэртнай праграмы. Першым выступіў з песняй Наўруз Хайтыеў, якога ўсе памятаюць яшчэ з першага курса. Ніводнага канцэрту не адбывалася без песняў у яго выкананні. “Ўкантакце” атрымаў ад яго ліст, дзе Наўруз дзякуе за здымкі, зробленыя ў той дзень і нават запрашае прыязджаць у Туркменістан.

На бухгалтарскім факультэце вучацца дастаткова шмат студэнтаў з гэтай краіны і хоць я ў іх нічога не выкладаю, але з многімі з іх мы сябруем у інтэрнэце. На сцэне танцавальная праграма выпускнікоў, пасля якой распачынаецца гульня “Поле дзівосаў”. Падчас гульні для адказу на пытанні запрашаюцца па некалькі выкладчыкаў факультэта, ролю якіх выконваюць самі студэнты.

Пасля капусніку студэнты па чарзе паднімаюцца на сцэну актавай залы і фатаграфуюцца сваімі групамі.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/fbu/news/4857-kapusnik-vypuskniko-bukhgaltarskaga-fakulteta#sigProIde27d36335d

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Подписаться

Новости факультета

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by