Меню

6 лістапада дыпломы атрымалі выпускнікі завочнікі двух факультэтаў

Рэктар універсітэта ўручае дыпломы

На ўваходзе ў галоўны комплекс выпадкова сустрэў двух студэнтаў туркменаў з дыпломамі ў руках, ад якіх даведаўся, што адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам завочнага аддзялення эканамічнага факультэта. Сярод выпускнікоў былі чатыры студэнты з туркменістану. Тут жа даведаўся, што дыпломы будуць уручаць яшчэ і выпускнікам бухгалтарскага факультэта.

На ўручэнні дыпломаў прысутнічалі рэктар універсітэта, дэкан факультэта і іншыя выкладчыкі. Наколькі я пазней зразумеў, студэнты былі вельмі ўдзячныя выкладчыкам і асабліва сваім куратарам. На ўручэнні дыпломаў прысутнічала і Наталля Філатава, якая некалі жыла ў Туркменістане і зараз усе гады апякуецца выхадцамі адтуль.

Бухгалтарскі факультэт па двух спецыяльнасцях выпускае ў гэтым годзе больш за 100 спецыялістаў, сярод іх іншаземных студэнтаў было больш, чым на эканамічным факультэце. Яны і папрасілі пазней зрабіць  фотасесію. Кожны стараўся сфатаграфавацца з Вітольдам Казіміравічам – рэктарам універсітэта. Увогуле, працэс уручэння дыпломаў адбываўся па традыцыйным сцэнары.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/fbu/news/4779-6-listapada-dyplomy-atrymali-vypuskniki-zavochniki-dvukh-fakulteta#sigProIdefff3f5776

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Подписаться

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by