Выпускнікі зоаінжынернага факультэта Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута 1977 года выпуска сабраліся 15 ліпеня ў галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Ды і не толькі універсітэт, а і факультэт зараз называецца па іншаму - біятэхналагічны.
Іх цёпла сустракала аднакурсніца, арганізатар сустэчы, Людміла Кізелевіч. Першымі пытаннямі ўдзельнікаў сустрэчы былі, а хто ж застаўся ў жывых з выкладчыкаў тых часоў. Адбылася сустрэча з прарэктарам ГДАУ Сяргеем Іванавічам Юргелем, які расказаў пра ўніверсітэт, яго сучасныя перспектыўныя навукова даследчыя лабараторыі.
Раман Іванавіч Боўфалік пазнаёміў гасцей з музеем гісторыі ўніверсітэта. Пасля гэтага ў корпусе біятэхналагічнага факультэта, у якім тады вучыліся, Вольга Епішка пазнаёміла з дзейнасцю ДНК-лабараторыі і ветэрынарнай клінікі. Было прыемна бачыць, што гэтыя аб’екты выклікалі захапленне ў былых студэнтаў факультэта, які месціцца ў гэтым будынку.
Далей была экскурсія па гораду, якую правяла іх аднакурсніца Людміла Уладзіміраўна Кізелевіч, сертыфікаваны экскурсавод. Аўтар гэтых радкоў закончыў універсітэт на 2 гады пазней. Здавалася бы, што мы павінны былі добра памятаць адзін другога, але не, нягледзячы на тое, што кожныя выхадныя збіраліся разам на танцы ў фае галоўнага корпуса, праз гады пазнацца аказалася немагчыма.
Вечарына, дзе кожны змог выказацца, адбылася ў сталовай універсітэта. З яе я зразумеў, што жыццё ўсіх выпускнікоў яго ўдалося. Адзін з выпускнікоў мае ўжо 12 ўнукаў, 8 хлопцаў і 4 дзяўчынкі. Неяк так складваецца, што за шмат гадоў я ведаю толькі паспяховых выпускнікоў факультэта, які закончыў у свой час і сучасны рэктар, акадэмік НАН Беларусі Вітольд Казіміравіч Песціс.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/btf/news/6150-sustrecha-vypuckniko-zoainzhynernaga-fakulteta-praz-45-gado#sigProId0430d019a0