У гэты ўрачысты дзень, па традыцыі, вядучыя выкладчыкі БТФ былі апранутыя ў свае мантыі. Сапраўды, такое святочнае ўбранне загадчыкаў кафедр, дэкана і намеснікаў дэкана пры ўручэнні дыпломаў практыкуецца толькі на гэтым факультэце. 13 студзеня дыпломы атрымоўвалі 32 выпускнікі. І толькі зусім нядаўна набор абітурыентаў на БТФ, як і на ФВМ, быў павялічаны. Так што праз колькі гадоў значна вырасце і колькасць падрыхтаваных факультэтам спецыялістаў.
Наколькі важная набытая ўчарашнімі студэнтамі спецыяльнасць было падкрэслена ў прамове рэктара ГДАУ Вітольда Казіміравіча Песціса, які і сам закончыў гэты факультэт. Рэктар сказаў, што калі б давялося паступаць ізноў, то выбраў бы ізноў БТФ, які раней называўся зоаінжынерным факультэтам. Вядучая ўрачыстасці Ірына Пятроўна Таранка нагадала прысутным, што зусім нядаўна Вітольд Казіміравіч атрымаў званне акадэміка, з чым і павіншавала яго. Яе падтрымалі прысутныя ў зале апладысментамі. А рэктар прывёў яшчэ некалькі прыкладаў таго, якія высокія пасады займаюць ці займалі выпускнікі факультэта ў розных сферах жыцця краіны.
Быў выступ перад прысутнымі былога дэкана факультэта, які зараз займае пасаду прарэктара па навуковай працы Уладзіміра Юр’евіча Гарчакова. Асобнымі стужкамі былі адзначаны выдатнікі вучобы, спарцмены, актывісты курса. Са словамі падзякі выступіла студэнтка факультэта, пасля чаго быў уручаны каравай і вернуты сімвалічны ключ ад ведаў, які яны атрымалі на першай сваёй лінейцы пасля паступлення на вучобу. У мінулым годзе 5 студэнтаў факультэта прайшлі вытворчую практыку ў Германіі.
Па традыцыі дыпломы ўручыў рэктар Вітольд Казіміравіч кожнаму паціснуў руку, павіншаваў і паўдзельнічаў у здымку, які выпускнікам ГДАУ шмат гадоў будзе нагадваць пра гэты ўрачысты момант. Калі ўсё завяршылася да рэктара падыйшлі з падзякай бацькі выпускнікоў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/btf/news/5938-vypuskniki-biyatekhnalagichnaga-fakulteta-13-studzenya-atrymali-dyplomy#sigProIda85f460c2e