Навука

Навуковы аддзел

Тэл. +375 (152) 62-35-64

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Навуковы аддзел – адно з важнейшых падраздзяленняў універсітэта –  аб'ядноўвае кафедры, навукова-даследчыя лабараторыі, аддзелы і службы, якія выконваюць і забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў і ўкараняюць іх вынікі ў сельскагаспадарчую вытворчасць.

Арганізацыйная структура навукова-даследчай дзейнасці УА «ГДАУ»

  • Доследнае поле
  • Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
  • Біятэхналагічны цэнтр па рэпрадукцыі сельскагаспадарчых жывёл
  • Лабараторыя ДНК-тэхналогій
  • Селекцыйны цэнтр па вывядзенні новых сартоў зерневых культур
  • Дактарантура
  • Аспірантура
  • Студэнцкае навуковае таварыства
  • Навуковая бібліятэка
  • Савет па абароне дысертацый
  • Выстава навуковых дасягненняў і перадавога вопыту

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:

  • Развіццё і ўдасканаленне экалагічна бяспечных тэхналогій, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глеб, павелічэнне ўраджайнасці і паляпшэнне якасці прадукцыі.
  • Вывядзенне новых сартоў раслін і парод сельскагаспадарчых жывёл.
  • Распрацоўка тэхналогій вырошчвання лекавых раслін.
  • Вывучэнне фізіялагічных і біяхімічных працэсаў жыццядзейнасці раслін і жывёл з мэтай рэгулявання іх прадукцыйнасці і павышэння ўстойлівасці да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя.
  • Стварэнне новых відаў мінеральных угнаенняў і распрацоўка спосабаў іх выкарыстання.
  • Распрацоўка тэхналогіі прымянення стымулятараў росту гарманальнага тыпу для раслін. 
  • Стварэнне сродкаў для кансервавання кармоў і кармавых дабавак з мясцовай сыравіны для паўнацэннага навукова-абгрунтаванага кармлення сельскагаспадарчых жывёл і птушкі.
  • Распрацоўка паскоранага пародаўтваральнага працэсу і рэпрадукцыі жывёл на базе сучасных метадаў біятэхналогіі (спосаб трансплантацыі).
  • Стварэнне новых ветэрынарных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння захворванняў сельскагаспадарчых жывёл і птушкі.
  • Распрацоўка сістэмы маніторынгавага забеспячэння высокапрадукцыйнай  жывёлагадоўлі вобласці.
  • Практычныя рэалізацыі мадэлі рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у новыя формы ўласнасці.
  • Распрацоўка навуковых асноў і метадаў комплекснага павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу.
Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.