Міжнароднае супрацоўніцтва - Гродненский государственный аграрный университет

Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва з’яўляецца неад’емным відам дзейнасці УА «ГДАУ». Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца пашырэнню міжнародных сувязей і інтэграцыі ў сусветную навукова-адукацыйную прастору.

Аддзел міжнародных сувязей як структурнае падраздзяленне УА «ГДАУ» забяспечвае арганізацыю міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта.

Асноўныя накірункі міжнароднай дзейнасці УА «ГДАУ»:

  • пашырэнне адукацыйных паслуг універсітэта на сусветным адукацыйным рынку;
  • пашырэнне экспарту адукацыйных паслуг УА «ГДАУ» ў краіны Еўропы, блізкага і далёкага замежжа;
  • падтрыманне ўстойлівых сувязей з замежнымі ўніверсітэтамі і міжнароднымі арганізацыямі ў межах шматбаковых або двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве;
  • пашырэнне партнёрскіх сувязей з замежнымі ўніверсітэтамі і навуковымі арганізацыямі;
  • павышэнне акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта;
  • рэалізацыя міжнародных адукацыйных і даследчых праграм і праектаў;
  • садзейнічанне выезду за мяжу па службовых камандзіроўках і па ўмовах рэалізацыі акадэмічных кантактаў супрацоўнікаў, аспірантаў, студэнтаў;
  • забеспячэнне міграцыйнага ўліку і кантролю за выкананнем замежнымі грамадзянамі Правіл знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • маніторынг існуючых стыпендыяльных праграм для навучання і правядзення даследаванняў за мяжой;
  • правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый і семінараў на базе УА «ГДАУ»;
  • арганізацыя стажыровак і практыкі за мяжой для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў універсітэта.

Універсітэт падтрымлівае адукацыйныя і навуковыя сувязі больш чым з 50 вучэбнымі ўстановамі і арганізацыямі, з якімі заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве. У межах дагавораў здзяйсняецца:

  • узаемны абмен прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, аспірантамі і студэнтамі;
  • удзел у канферэнцыях і летніх школах;
  • узаемны абмен навуковай і навукова-метадычнай літаратурай, вучэбнымі планамі і іншай вучэбнай дакументацыяй;
  • абмен вопытам тэарэтычнага і практычнага навучання;
  • абмен інфармацыяй аб найбольш значных і цікавых мерапрыемствах, што праводзяцца ва ўстановах адукацыі;
  • сумеснае выкананне навукова-даследчай і эксперыментальнай працы (сумесны ўдзел у міжнародных праграмах і праектах, навуковых выставах, навукова-практычных канферэнцыях і семінарах);
  • публікацыі вынікаў сумесных даследаванняў;
  • развіццё прафесійных і культурных кантактаў непасрэдна паміж адпаведнымі факультэтамі і кафедрамі.

Удзел у міжнародных навуковых праектах здзяйсняецца сумесна з партнёрамі з Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Германіі, Польшчы, Іспаніі,  Швецыі.

Ва ўніверсітэце навучаецца 160 замежных студэнтаў з розных краін (Туркменістан, Расія, Літва, Польшча, Казахстан, Азербайджан, Таджыкістан, Манголія, Ірак, Эквадор, Нігерыя, Конга, Камерун)

З 2014 – 2015 навучальнага года ва ўніверсітэце адкрыта спецыяльнасць «Менеджмент» на англійскай мове.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by