Гісторыя ўніверсітэта

17 студзеня 1951 года была прынята Пастанова Савета Міністраў СССР № 145 «Аб арганізацыі сельскагаспадарчага інстытута ў г. Гродна Беларускай ССР».

На першы курс агранамічнага  і заатэхнічнага факультэтаў было прынята 175 студэнтаў, на другі курс – 25. У інстытуце працавалі 24 выкладчыкі, 7 з іх мелі вучоную ступень кандыдата навук. У 1962 г. створаны факультэт аховы раслін. У далейшым з’явіліся наступныя факультэты: павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аграпрамысловага комплексу, эканамічны, ветэрынарнай медыцыны, бухгалтарскага ўліку, інжынерна-тэхналагічны, даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы.

30 чэрвеня 2000 г. інстытут быў пераўтвораны ў аграрны ўніверсітэт. За 55 гадоў выпушчана каля 22 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія паспяхова працуюць на многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах, у навукова-даследчых інстытутах МСГ і Х РБ, у органах дзяржаўнага кіравання. 8 выпускнікоў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы, 3 з’яўляюцца Героямі Рэспублікі Беларусь, 43 прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі РБ». За мінулыя гады на ФПК павысілі кваліфікацыю больш за 44 тысячы спецыялістаў сельскай гаспадаркі. У снежні 2005 г. адбыўся першы выпуск Вышэйшай школы кіравання, дзе слухачы атрымалі другую вышэйшую адукацыю. Многія сельскія працаўнікі без адрыву ад вытворчасці закончылі завочны факультэт.

На 28 кафедрах працуюць 275 выкладчыкаў, з іх 19 дактароў і 145 кандыдатаў навук. Універсітэт мае 6 вучэбных карпусоў, 6 інтэрнатаў, сталовую, стадыён, базу адпачынку, бібліятэку, музей, спартыўны клуб. Студэнты актыўна ўдзельнічаюць у гуртках мастацкай самадзейнасці, у розных фестывалях.

Падрыхтоўка аспірантаў вядзецца па 8 спецыяльнасцях, магістраў – па 5, дактарантаў – па 2. Ёсць свой выдавецка-паліграфічны аддзел, які выпускае падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі, рабочыя сшыткі. Студэнты старэйшых курсаў праходзяць вытворчую практыку ў лепшых гаспадарках рэспублікі і ў 8 еўрапейскіх краінах.

Ва ўніверсітэце створаны ўмовы для павышэння спартыўнага майстэрства. Падчас вучобы 43 студэнты выканалі нарматыў «Майстар спорту СССР», 5 – «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Сярод выпускнікоў былі чэмпіёны свету, Еўропы, СССР, РБ. Штомесячна ва ўніверсітэце выпускаецца газета «UNIaгро».

З 1995 г. універсітэт узначальвае яго выпускнік Вітольд Казіміравіч Песціс, прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт НАН. 21 лістапада 2001 г. яму прысвоена званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

23.01.2023 г. новым рэктарам універсітэта стаў Пяшко Валянцін Валянцінавіч, які да гэтага часу займаў пасаду першага прарэктара.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.