Інжынерна-тэхналагічны факультэт

Паштовы адрас: 230008, г. Гродна, вул. Церашковай, д. 18, каб. 207

Тэлефон/Факс: + 375 (152) 71-91-34 (дэкан); + 375 (152) 71-91-31(дэканат)

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

 

Дзённая форма навучання

Завочная форма навучання

Навучанне праводзіцца па дзвюх спецыяльнасцях:

Спецыяльнасць «Тэхналогія захавання і перапрацоўкі харчовай расліннай сыравіны» (спецыялізацыі «Тэхналогія захавання і перапрацоўкі зерня» і «Тэхналогія хлебапякарнай, макароннай, кандытарскай вытворчасці і харчканцэнтратаў»);

Спецыяльнасць «Тэхналогія захавання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны» («Тэхналогія мяса і мясных прадуктаў» і «Тэхналогія малака і малочных прадуктаў»).

Кваліфікацыя спецыяліста: інжынер-тэхнолаг

Асноўныя сферы прафесійнай дзейнасці:

  • арганізацыя вытворчасці і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі на хлебазаводах, макаронных і кандытарскіх фабрыках, прадпрыемствах па перапрацоўцы зерня ў муку, крупы, камбікармы, малако- і мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы;
  • здзяйсненне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці працы перапрацоўчых прадпрыемстваў, укараненне сучасных камп’ютарных праграм кіравання, прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў; кіраванне не толькі вытворчым працэсам, але і персаналам, які ўдзельнічае ў гэтым працэсе, для стварэння ўмоў выпуску высакаякаснай прадукцыі;
  • праектаванне размяшчэння абсталявання, распрацоўка тэхналагічных і тэхнічных заданняў на новае будаўніцтва або рэканструкцыю прадпрыемства з мэтай пашырэння асартыменту і аб’ёмаў вытворчасці, выпуску новых прадуктаў харчавання;
  • устаноўка і кантроль рэжымаў працы тэхналагічнага абсталявання, разлік яго прадукцыйнасці, абгрунтаванне тэхналагічнай схемы вытворчасці;
  • падбор аптымальных суадносін рэцэптурных кампанентаў, кантроль якасці сыравіны, паўфабрыкатаў, гатовых прадуктаў для забеспячэння адпаведнасці іх патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • распрацоўка мерапрыемстваў па прадухіленні ўзнікнення дэфектаў і браку прадукцыі;
  • распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасць сучасных тэхналогій і новай прадукцыі з расліннай, малочнай, жывёльнай сыравіны;
  • распрацоўка і ўкараненне тэхнічных нарматыўных прававых актаў, вядзенне тэхнічнай дакументацыі.

Месцы магчымай працы выпускнікоў факультэта:

Спецыяльнасць «Тэхналогія захавання і перапрацоўкі харчовай расліннай сыравіны»

  • на прадпрыемствах па вытворчасці хлебабулачных вырабаў;
  • на прадпрыемствах па вытворчасці круп, камбікармоў, мукамольных заводах;
  • на прадпрыемствах па прыёмцы, апрацоўцы і захаванні зерня і насення;
  • на прадпрыемствах па вытворчасці макаронных, кандытарскіх вырабаў;
  • на харчканцэнтратных вытворчасцях.

Спецыяльнасць «Тэхналогія захавання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны»

  • на мясакамбінатах;
  • на асобных прадпрыемствах па вытворчасці каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў;
  • на холадакамбінатах;
  • на малаказаводах, масласырзаводах, малочнакансервавых заводах;
  • у цэхах па перапрацоўцы жывёльнай сыравіны сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
  • на прадпрыемствах па вырабе сухога абястлушчанага малака;
  • на прадпрыемствах па вырабе марожанага.
Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.