Факультэт ветэрынарнай медыцыны - Гродненский государственный аграрный университет

Факультэт ветэрынарнай медыцыны

Дэкан: Малашка Віктар Віктаравіч

Дэкан: Малашка Віктар Віктаравіч, доктар ветэрынарных навук, прафесар

Намеснікі дэкана: Дубініч Віктар Мікалаевіч, Смалей Алена Германаўна

Паштовы адрас: 230023, г. Гродна, вул. Валковіча, д. 1, каб. 6

Тэлефон/Факс: + 375 (152) 77-29-76 (дэкан); + 375 (152) 74-09-91(дэканат)

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

 

Спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына»

Кваліфікацыя спецыяліста: урач ветэрынарнай медыцыны

Дзённая форма навучання (поўны тэрмін складае 5 гадоў; скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 3 гады 6 месяцаў).

Завочная форма навучання (на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі –         6 гадоў).

У задачы прафесійнай дзейнасці ўрача ветэрынарнай медыцыны ўваходзіць:

  • Арганізацыя і правядзенне супраць эпізаатычных (прафілактычных і вымушаных) мерапрыемстваў;
  • Правядзенне дыягнастычных, ветэрынарна-санітарных, лячэбных, прафілактычных, арганізацыйных мерапрыемстваў на аб’ектах прафесійнай дзейнасці;
  • Прапаганда ветэрынарных ведаў сярод насельніцтва;
  • Распрацоўка і вытворчасць біялагічных прэпаратаў для ветэрынарнай медыцыны;
  • Падрыхтоўка кадраў ветэрынарнага профілю.

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці ўрача ветэрынарнай медыцыны з’яўляюцца: сельскагаспадарчыя вытворчыя прадпрыемствы, зверагадоўчыя, птушкагадоўчыя і фермерскія гаспадаркі, рыбгасы, пчалапасекі, племпрадпрыемствы, мясакамбінаты і малакаперапрацоўчыя заводы, прадпрыемствы па перапрацоўцы жывёльнай сыравіны, біяфабрыкі, прадуктовыя рынкі, цыркі, заапаркі, запаведнікі, навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы.

Урачы ветэрынарнай медыцыны кантралююць якасць прадуктаў харчавання людзей і кармавых сродкаў для жывёл. Выпускнікі факультэта запатрабаваны як спецыялісты дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на мяжы і транспарце, паспяхова працуюць у кіналагічных цэнтрах Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў.

Студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны праходзяць вытворчую і вучэбную практыку на лепшых аграпрамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь. Факультэт падтрымлівае сувязі з шэрагам навучальных устаноў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by