Біятэхналагічны факультэт

Паштовы адрас: 230023, г. Гродна, вул. Акадэмічная, д. 10, каб. 12

Тэлефон/Факс: + 375 (152) 77-07-24 (дэкан); + 375 (152) 74-39-27 (дэканат)

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

 

Спецыяльнасць «Заатэхнія»

Кваліфікацыя спецыяліста: зоаінжынер

Дзённая форма навучання (поўны тэрмін складае 4 гады; скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 3 гады).

Завочная форма навучання (поўны тэрмін складае 5 гадоў; скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 3 гады 5 месяцаў).

Спецыялісты працуюць на прадпрыемствах па вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі:

  • СВК (сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы);
  • прамысловыя комплексы з поўнай аўтаматызацыяй вытворчых працэсаў;
  • мяса-малочныя перапрацоўчыя прадпрыемствы (мясакамбінаты, гармалзаводы, цэхі па перапрацоўцы жывёлагадоўчай прадукцыі);
  • базы захавання сыравіны і гатовай прадукцыі;
  • фірмы, аб’яднанні, канцэрны, холдынгі, якія вырабляюць, перапрацоўваюць і гандлююць сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Акрамя таго, выпускнікі факультэта працуюць у навукова-практычных  цэнтрах і ўстановах адукацыі; раённых, абласных і рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання.

Асноўныя сферы прафесійнай дзейнасці:

  • абгрунтаванне і распрацоўка планаў селекцыйна-племянной працы з сельскагаспадарчымі жывёламі;
  • арганізацыя паўнацэннага кармлення сельскагаспадарчых жывёл у канкрэтных тэхналагічных умовах для атрымання высакаякаснай прадукцыі;
  • распрацоўка экалагічна бяспечных умоў утрымання і прафілактыка захворванняў сельскагаспадарчых жывёл;
  • арганізацыя ўзнаўлення статка;
  • распрацоўка тэхналагічных прыёмаў накіраванага вырошчвання рамонтнага маладняку сельскагаспадарчых жывёл;
  • распрацоўка і арганізацыя вытворчасці высакаякаснай прадукцыі;
  • распрацоўка і ўкараненне тэхналогій перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі;
  • арганізацыя вытворчасці, захавання, першаснай перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі ва ўмовах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў розных форм уласнасці;
  • арганізацыя і правядзенне вучобы кадраў масавых прафесій.

Падчас вучобы студэнты нашага факультэта маюць магчымасць паралельна атрымаць другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Эканоміка кіравання на прадпрыемстве» з уручэннем дыплома; прайсці вытворчую практыку за мяжой (Германія, Польшча, Данія, Швейцарыя); працягнуць навучанне ў магістратуры ўніверсітэта.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.