Гэтая група студэнтаў працягвала навучанне ўжо пасля таго, як закончылі адпаведныя аграрныя каледжы. І таму большасць з выпускнікоў гэтага года зараз працуе па спецыяльнасці. Пару гадоў таму вёў у іх сельскагаспадарчую мікрабіялогію і таму кожнага з выпускнікоў памятаю па іх вучобе.
Спачатку мы сустракаліся падчас здачы імі дзяржаўных экзаменаў, а праз некалькі дзён і ў дні, калі яны абаранялі дыпломныя працы. Было прыемна пачуць ад прафесара, члена дзяржаўнай камісіі пра тое, што на абароне дыпломных прац усе выпускнікі паказалі сябе кампетэнтнымі спецыялістамі. Калі хто абараняўся, то астатнія не заходзілі ў аўдыторыю. Для мяне гэта была навіна, бо звычайна выпускнікі стацыянарнай формы навучання ўсе прысутнічалі на абароне дыпломных.
Уручэнне дыпломных было па традыцыйнаму сцэнарыю. Выступіў рэктар універсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс, які нагадаў пра поспехі выпускнікоў ГДАУ і асабліва тых, хто ў свой час таксама заканчваў агранамічны факультэт. Вырошчваемае раслінная прадукцыя ў значнай частцы ідзе на корм жывёле. І ад працы агранома залежаць поспехі ў аграрным сектары ў цэлым.
Слова меў і дэкан факультэта, які адзначыў поспехі гэтага курса ў вучобе, бо сярэдні бал у выпускнікоў 2022 года на дзяржаўных экзаменах 6,8, а на абароне дыпломных яшчэ вышэйшы. За ўвесь час вучобы ніводны студэнт курса не быў адлічаны за непаспяховасць. Алег Чэслававіч Кажанеўскі напярэдадні новага набору на завочнае аддзяленне, а ён пачнецца праз 2 тыдні, нагадаў, што кожны з выпускнікоў можа параіць паступаць на факультэт сваім знаёмым ці сваякам. Ад імя выпускнікоў выступіла мая зямлячка з Ляхавіцкага раёну Зінаіда Коктыш.
Затым Вітольд Казіміравіч уручыў кожнаму дыпломы. Уставаннем падчас гучання Гімна Рэспублікі Беларусь урачыстасць скончылася, пасля чаго былі зроблены на памятку некалькі здымкаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/6218-27-kastrychnika-atrymali-dyplomy-agranomy-zavochnaj-formy-navuchannya#sigProId2e075baa67