Выпадкова патрапіў на сустрэчу кіраўнікоў гаспадарак Брэсцкага і Кобрынскага раёнаў са студэнтамі чацвёртага курса агранамічнага факультэта. У гэты дзень яны сустракаліся і з будучымі выпускнікамі іншых факультэтаў.
Гасцей прадставіў аўдыторыі студэнтаў дэкан агранамічнага факультэта Алег Кажанеўскі. Кожны, хто запрашаў на працу аднаго, ці нават двух аграномаў абяцаў, што зарплата будзе дастаткова высокай, у залежнасці ад будучай пасады. Жыллё прапаноўваецца ці ў гаспадарцы, ці ў райцэнтры, на выбар спецыялістаў, транспарт таксама. Студэнтам варта вырашыць гэтае пытанне да таго, як пачнецца размеркаванне, якое прадбачыцца ў лютым 2023 года. Патрэбныя тэлефоны яны запісалі, а Алег Чэслававіч абяцаў падтрымку ў дамоўленасці з гаспадаркамі. Галоўнае патрабаванне да будучых спецыялістаў – добрыя веды па спецыяльнасці.
Студэнты выпускнога курса аграфаку