Па скарочанай форме навучання працягваюць вучобу ва ўніверсітэце выпускнікі аграрных каледжаў Беларусі. Са студэнтамі гэтага выпуска мы пазнаёміліся, калі яны яшчэ вучыліся ў сваіх каледжах. Штогод ва ўніверсітэце праводзіцца алімпіяда для студэнтаў каледжаў з практычнымі і тэарэтычнымі пытаннямі па земляробству і раслінаводству.
Другая сустрэча ўжо адбылася тады, калі тыя ж пераможцы алімпіяды прывозілі падаваць дакументы для паступлення. А самае цікавае было, калі на лекцыях яны завальвалі лектара дадатковымі пытаннямі. Ды і ўвогуле, я заўсёды быў у курсе, хто і дзе працуе ў вольны ад вучобы час.
Атрымоўвалі свае дыпломы выпускнікі скарочанай формы навучання адразу пасля выпускнікоў асноўнага курса. Таму словы віншавання, парад і пажаданняў, агучаныя дэканам і рэктарам ўніверсітэта, адносіліся і да іх. Ад імя выпускнікоў выступіў Аляксей Здольнік.
Асобнай групай у гэтым годзе выпускаюцца пладаагароднікі, якіх у наступных гадах не будзе. Аляксей Здольнік падзяліўся, што падаў дакументы на атрыманне другой вышэйшай адукацыі ў ГДАУ. Перакананы, што і іншыя яго аднакурснікі зрабілі тое ж самае.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/6132-dyplomy-atrymali-vypuskniki-agranamichnaga-fakulteta-yakiya-zajmalisya-pa-skarochanaj-forme-navuchanne#sigProId41d23debcd