Напярэдадні дня ўручэння дыпломаў сустрэў свайго намесніка дэкана, а пазней і дэкана аграфака Івана Восіпавіча Мікановіча. Доўга размаўлялі аб тых 70-х, тым больш, што Іван Восіпавіч добра памятае не толькі мяне, але і іншых аднакурснікаў. Ён добра арыентуецца і ў сучасных справах універсітэта, хоць ужо некалькі гадоў, як знаходзіцца на пенсіі. Побач праходзілі выпускнікі ўніверсітэта 2022 года з агранамічнага факультэта і ФЗР, якія і нагадалі, што будуць атрымоўваць дыпломы і папрасілі парысутнічаць на гэтай урачыстай для іх імпрэзе.
З прамовай выступіў Вітольд Казіміравіч Песціс, які адзначыў важнасць набытай спецыяльнасці і адным з пунктаў важнасці было тое, што тры выпускнікі факультэта маюць навуковае званне акадэміка, у той час як з выпуснікоў БТФ акадэмік толькі адзін.
З-за трыбуны з віншаваннем выпускнікоў аграномаў выступілі таксама намеснік дэкана факультэта Алена Мечыславаўна Гуж, старшы выкладчык кафедры фізвыхавання і спорту Аляксандр Уладзіміравіч Зорын. Ад імя студэнтаў выступіў стараста адной з груп Віктар Кажэкін, які акрамя свайго выступу зачытаў і тое, што прыслаў дэкан факультэта, які не змог прысутнічаць на ўрачыстасці.
Дыпломы атрымалі 44 маладыя аграномы, многія з якіх па камплекцыі ўжо сёння нагадваюць будучых старшынь СВК нашай рэспублікі. У гэтым не сумняваюся, бо паколькі маю канатакты амаль з чатырмя тысячамі выпускнікоў і ведаю пра іх кар’ерны рост пасля заканчэння ГДАУ. Нават мой дыпломнік 2000-х Руслан Гаманчук быў ў складзе дзяржаўнай камісіі на абароне дыпломных прац.
Бывала, што выпускнік скардзіцца Ўкантакце, што ці варта было старацца так вучыцца, бо прыехаў на працу, а тут займаецца невядома чым. Супакоіў, не перажывай, я ж з таго ж самага пачынаў. І сапраўды той студэнт Васілій праз паўгода ўжо старшыня СВК, дзе атрымалі самы высокі ўраджай цукровых буракоў і працягвае расці далей. І калі я завёў пра яго размову з вядомай навукоўцай Аленай Клыга, якая была адной з першых маіх студэнтак і зараз працуе ў адным з НДІ НАН Беларусі, аказалася, што і яна ведае дзе зараз працуе гэты выпускнік аграфаку, хоць розніца паміж іх выпускамі каля 15 гадоў. Ну што ж, і выпускнікам гэтага года пажадаем добрага прафесійнага росту і быць шчаслівымі!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/5952-27-studzenya-dyplomy-atrymali-vypuskniki-agranamichnaga-fakulteta#sigProIdc30c58b678