Якраз 43 гады таму у такі ж дзень атрымаў дыплом і аўтар гэтай інфармацыі. Тады выпуск аграномаў быў амаль сто чалавек. У гэты дзень атрымалі дыпломы 62 маладыя спецыялісты. Але ў гэтым годзе летам адбудзецца яшчэ адзін выпуск аграномаў, якія працягваюць вучобу пасля каледжаў. Агранамічны факультэт існуе ад пачатку адкрыцця інстытута, які з 2000 года стаў універсітэтам. І як сказаў у сваім выступе рэктар Вітольд Казіміравіч вялікі працэнт кіруючых кадраў аграпрамысловага комплексу вобласці і рэспублікі складаюць выпускнікі нашага ўніверсітэту.
Дэкан факультэта Алег Чэслававіч Кажанеўскі пагаварыў з выпускнікамі. Ён узнагародзіў выпускнікоў лепшых па вучобе, актывістаў, спарцменаў, тым больш, што пра апошніх добрае слова сказаў з-за трыбуны выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Уладзіміравіч Зорын. Вікторыя Бобніс і Аня Кавалёва ўзнагародзілі ад імя БРСМ і студэнцкага прафкама граматамі Арцёма Несцерука. Арцём у мінулым годзе ледзь-ледзь не стаў студэнтам года Беларусі. На ўручэнні дыпломаў прысутнічалі і яго бацькі, як і бацькі часткі іншых студэнтаў.
Дыпломы выпускнікам уручыў Вітольд Казіміравіч Песціс. Перад уручэннем студэнты прагаласавалі аднагалосна за тое, каб пры атрыманні дыпломаў рэктар паціснуў кожнаму руку. Так і было. Пасля былі здымкі з рэктарам і выкладчыкамі, як агульныя, так і асабістыя.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/5594-29-studzenya-dyplomy-atrymali-vypuskniki-agranamichnaga-fakulteta#sigProId7d084fa99b