У 11 гадзін пад гукі марша яны зайшлі ў актавую залу, дзе ужо знаходзіліся рэктар, дэкан факультэта і яго намеснікі, выкладчыкі, бацькі і студэнты малодшых курсаў. Урачыстасць пачалася з гукаў Гімна Рэспублікі Беларусь, падчас якога ўсе ў зале ўсталі са сваіх месцаў.
Па традыцыі першае слова меў рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс, які прывёў прыклады кар’ернага росту выпускнікоў факультэта. У часы Савецкага Саюзу найвышэйшую пасаду ў дзяржаве займаў выпускнік нашага ўніверсітэту 1957 года – Фёдар Пятровіч Сянько. У 1991 годзе ён працаваў на пасадзе намесніка Прэм’ер міністра СССР. Ніякі выпускнік іншых ВНУ не займаў такіх пасад. Працягваючы свой выступ Вітольд Казіміравіч нагадаў выпускнікам, што калі ў іхняй працы што не атрымаецца, то яны змогуць звярнуцца да дэкана ці да рэктара і атрымаць адпаведную дапамогу.
У сваёй прамове дэкан агранамічнага факультэта Алег Кажанеўскі прыгадаў, што за гады вучобы было рознае, але зараз выпускнікі самастойныя спецыялісты і могуць прынесці ў свае гаспадаркі ўсё новае, чаму навучыліся ва ўніверсітэце. Але параіў, што калі ў іх, як спецыялістаў будуць вялікія поспехі, то гэта поспехі ўніверсітэта, а калі касякі, то касякі іх уласныя. Нельга апраўдвацца, што іх чамусці не навучылі.
Падчас урачыстасці былі ўзнагароджаны выдатнікі вучобы, спарцмены, актывісты мастацкай самадзейнасці, а таксама атрымалі свае ўзнагароды і тыя, хто быў актыўным у справах БРСМ і студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі. Узнагароды ўручаў дэкан факультэта, а дыпломы – рэктар.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/5298-31-studzenya-dyplomy-atrymali-studenty-agranamichnaga-fakulteta#sigProId72bf3fc9fb
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии