У гэты дзень у актавай зале ва ўрачыстых абставінах дыпломы атрымалі 52 выпускнікі агранамічнага факультэта. На ўручэнні дыпломаў выступілі першы прарэктар ГДАУ Аляксандр Дудук, дэкан факультэта Алег Кажанеўскі, ад выкладчыкаў - Уладзімір Кіслы. Дыпломы спецыялістам уручыў Аляксандр Дудук.
Ад імя выпускнікоў словы падзякі выказаў Аляксандр Пазняк, а выпускніца Галіна Савоська праспявала дзве песні, звязаныя з прафесіяй агранома. У завяршэнні імпрэзы увесь выпуск зрабіў агульны здымак на фоне галоўнага корпуса роднага ўніверсітэта.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии