Меню
Усе выпускнікі 2019 года на сцэне

31 студзеня сцены ўніверсітэта пакінулі аграномы 65-га выпуска

Да пачатку ўрачыстага атрымання дыпломаў заставаўся яшчэ час і выпускнікі агранамічнага факультэта рабілі на ўспамін здымкі, сэлфі, да чаго далучыліся і мы разам з запрошаным фатографам Янам Хведчыным.

Ірына Таранка  вяла імпрэзу. Пасля таго, як свае месцы ў прэзідыюме занялі рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, дэкан факультэта Алег Кажанеўскі, намеснік дэкана Алена Гуж, яна запрасіла ўвайсці ў залу выпускнікоў. У зале ўжо знаходзіліся бацькі некалькіх студэнтаў, якія павінны былі атрымаць дыпломы.

Імпрэза праходзіла па традыцыі – выступілі рэктар і дэкан факультэта, няспешна, разважна, павіншавалі выпускнікоў, далі ім парады на будучае. Атрымалі граматы за дасягненні лепшыя студэнты курса, хто за спартыўныя дасягненні, хто за вучобу ды грамадскую актыўнасць. Для дэканата быў уручаны каравай хлеба на рушніку, была і прамова ад імя студэнтаў.

Дыпломы агранома атрымалі 39 выпускнікоў факультэта. Два студэнты атрымалі накіраванне на працяг вучобы ў магістратуры. На курсе падчас вучобы ўтварыліся дзьве сям’і, дзе мужык і жонка вучыліся разам. У мяне на гэтым курсе таксама вучыліся два дыпломнікі, таму і было жаданне папрысутнічаць не толькі ў якасці спецкора, але і развітацца, як са сваімі, дык і з усімі астатнімі студэнтамі.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/af/news/4895-31-studzenya-stseny-niversiteta-pakinuli-agranomy-65-ga-vypuska#sigProId6afde5dce6

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by