19 лістапада навукоўцы агранамічнага факультэта ГДАУ сабраліся ў канферэнцзале, каб абмеркаваць падрыхтаваную дысертацыйную працу Навумовіча Івана Міхайлавіча. Дысертант у 2009 годзе закончыў агранамічны факультэт нашага ўніверсітэта. Навуковым кіраўніком яго дыпломнай працы быў Фёдар Фёдаравіч Седляр, які шмат гадоў займаецца азімым рапсам.
Тэма дыпломнай працы Івана Навумовіча была таксама звязаная з азімым рапсам, а вось зараз перад выкладчыкамі ГДАУ ён прадставіў дадзеныя сваіх даследаванняў па рапсу яравому. Ім быў вывучаны ўплыў на ўраджайнасць тэрмінаў высеву, норм высеву насення, сродкаў аховы. Навуковым кіраўніком дысертанта з’яўляецца кандыдат сельскагаспадарчых навук Пілюк Ядвіга Эдвардаўна, якая працуе ў Навукова-практычным цэнтры НАН па земляробству і займаецца вывядзеннем новых гатункаў рапсу. Там жа была выканана і навуковая праца Івана.
Пасля выступу Іван Міхайлавіч атрымаў шмат пытанняў ад сваіх былых выкладчыкаў, на якія змог прафесійна адказаць. Падрабязна аб прачытанні працы і сваіх заўвагах расказаў Фёдар Мікалаевіч Лявонаў. Заключэнне, якое было ім зачытана, прысутныя падтрымалі аднагалосна.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/4807-navukovy-skhod-agranamichnaga-fakulteta-i-fzr-abmerkava-chargovuyu-dysertatsyyu#sigProId08a31fa744
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии