28 чэрвеня 44 выпускнікі агранамічнага факультэта, якія працягвалі вучобу пасля папярэдняга заканчэння аграрных каледжаў, атрымалі дыпломы спецыялістаў. Калі паглядзець у залу, адразу можна заўважыць, што cярод выпускнікоў усяго некалькі дзяўчат.
Пакуль чакалі ўрачыстасці, фатаграфаваліся групамі, якія прадстаўлялі каледжы Навагрудскі, Ляхавіцкі… Перад выпускнікамі выступілі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс, дэкан факультэта Алег Кажанеўскі, загадчык інтэрнату №7, у якім пражывалі студэнты падчас вучобы, Чэслава Іосіфаўна. Гэта былі выступы пажаданні на будучую працу, надзея на хуткае спатканне з тымі, хто будзе працаваць у Гродзенскай вобласці. Гаспадаркі, вядома, як самых маладых спецыялістаў, накіруюць у Гродна на падвышэнне кваліфікацыі.
Нягледзячы на тое, што гарадзенцаў сярод выпускнікоў не было, на ўручэнні дыпломаў прысутнічалі блізкія двух студэнтаў. У Рамана Шэўкі мама прыехала з Карэліцкага раёну, прысутнічала і сястра з пляменніцай. Таксама прысутнічалі мама і брат Сашы Будніка. Спачатку дэкан факультэта ўручыў некалькім студэнтам граматы, а затым Вітольд Казіміравіч ўручыў дыпломы. Са словам ад выпускнікоў выступіў стараста курса Дзмітрый Заека.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/3529-dyplomy-atrymali-agranomy-skarochanaj-formy-navuchannya#sigProId375d27a12c
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии