Меню

29 і 30 сакавіка адбыліся студэнцкая і выкладчыцкая навукова-практычныя канферэнцыі

Шкада, але на студэнцкую не патрапіў з-за заняткаў і не паслухаў выступлення сваіх дыпломнікаў - студэнтаў 2-га курса. Малайцы хлопцы, не спалохаліся і ў выступе удзельнічалі ўтраіх. За лепшыя выступы дакладчыкі атрымалі дыпломы з рук кіраўніка секцыі Алены Іванаўны Дарашкевіч. У абмеркаванні выступаў удзельнічалі прафесар Канстанцін Уладзіміравіч Каляда, Фёдар Фёдаравіч Седляр.

На выкладчыцкай канферэнцыі давялося папрысутнічаць толькі напачатку. 30 хвілін выступаў наконт экалагічнага земляробства Аляксандр Аляксандравіч Аутка. Не спынялі, бо было цікава. Наступны быў выступ Пятра Шульца, які прыехаў з Універсітэта натуральных навук (Познань, Польшча). Ён распавёў пра залежнасць ураджайнасці кукурузы ад прыёмаў унясення угнаенняў. Трэцім быў мой даклад, спяшыў, бо трэба было патрапіць у свой корпус на выхаваўчую гадзіну. Заставаліся яшчэ даклады выкладчыкаў ГДАУ, а таксама навукоўцаў з Інстытута аховы раслін, Інстытута агародніцтва, Інстытута Пладаводства.

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by