Мне прыйшлося папрацаваць у камісіі, якая ацэньвала справаздачы дыпломнікаў кафедры батанікі і фізіялогіі раслін, сярод якіх былі і дзве мае дыпломніцы з кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі. Усяго былі заслуханы справаздачы па практыцы 9 студэнтаў, з якіх двое праходзілі практыку ў фермерскіх гаспадарках Германіі і Швецыі. Але і гэтыя студэнты адзін месяц пасля вяртання праходзілі практыку ў беларускіх гаспадарках.
Было цікава слухаць ўсіх практыкантаў, таму і пытанняў членамі камісіі задавалася вельмі шмат. Хацелася бы пачуць, што падчас практыкі ў ва ўсіх практыкантаў былі вялікія зарплаты. У гэтым годзе за выключэннем аднаго чалавека заработкі былі не вельмі высокія, не заўсёды былі добрыя ўмовы пражывання.
Але ўсе практыканты абараняліся настолькі выдатна, што члены камісіі нават і не задумваліся, што камусьці з іх можна паставіць адзнаку ніжэй “9”. Ды і ў рэцэнзіях навуковых кіраўнікоў да друкаваных справаздач стаялі такія ж адзнакі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/3354-28-snezhnya-adbylisya-spravazdachy-pa-vytvorchykh-i-tekhnalagichnykh-praktykakh-5-kursnika-agranamichnaga-fakulteta#sigProIdb0da0c61f2
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии