Конкурс навучэнцаў 9 аграрных каледжаў Беларусі праходзіў 22-24 сакавіка на базе УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”. Першы дзень быў прысвечаны рэгістрацыі, размяшчэнню ў інтэрнаце і падрыхтоўцы да конкурсу.
Студэнты каледжаў, а прадстаўніцтва на конкурсе - па тры ўдзельнікі ад аднаго каледжа, прыехалі разам са сваімі выкладчыкамі. Пасля ўрачыстага адкрыцця конкурсу ў канферэнцзале студэнты размясціліся ў чытальнай зале, але так, каб прадстаўнікі адной навучальнай установы не сядзелі побач. Конкурсныя пытанні ахоплівалі матэрыял прадметаў раслінаводства і земляробства. Тры гадзіны адводзіліся на тэарэтычны тур і адна гадзіна пасля абеду - на практычны.
Пакуль працы правяраліся, для студэнтаў каледжаў адбылася экскурсія па гораду, якую правёў для іх загадчык кафедры грамадскіх навук Пётр Сцецкевіч.
Вынікі конкурсу былі абвешчаны 24 сакавіка старшынёй журы, дэканам агранамічнага факультэта ГДАУ – Алегам Кажанеўскім. Спачатку ён узнагародзіў дыпломамі трох ступеняў навучэнцаў каледжаў у асабістым заліку, пасля дыпломамі па кожнай конкурснай дысцыпліне. 9 навучэнцаў былі ўзнагароджаны граматамі за розныя месцы па выніках тэарэтычнага і практычнага тураў.
Па выніках каманднага заліку за 1-е месца былі ўзнагароджаны навучэнцы “Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжу”, за 2-е месца – “Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжу” УА “БарДУ” і за 3-е месца – каманда “Палескага дзяржаўнага аграрнага каледжу імя В.Ф.Міцкевіча”.
Яшчэ ў дзень конкурсу за дзвярыма чытальнай залы былі заўважаны былыя студэнты аграрных каледжаў, якія працягваюць вучобу па скарочанай форме навучання ў ГДАУ. Падыходзілі пацікавіцца вынікамі конкурсу яны і ў дзень абвяшчэння вынікаў. Трэба спадзявацца, што і іх малодшыя сябры ў гэтым годзе паступяць на вучобу ў наш універсітэт.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/3096-padvedzeny-vyniki-konkursu-pa-agranomii-syarod-agrarnykh-kaledzha#sigProId17e0883d4e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии