23 лютага адбылася ўрачыстасць, на якой 45 выпускнікоў агранамічнага факультэта атрымалі дыпломы. Напярэдадні некалькі дзён яны абаранялі дыпломныя працы. Адзін раз нават заглянуў перад абаронай і зрабіў некалькі здымкаў.
У гэтым, 63-м, выпуску аграномаў былі і два мае дыпломнікі – Ліля Дземідзюк і Арцём Чэрнэль. Для мяне аказалася нечаканым, што яны абодва абаранілі дыпломныя працы на “дзесяць” балаў. Падчас вучобы Ліля і Арцём падрыхтавалі конкурсныя працы для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Пасля заканчэння ўрачыстасці Ліля атрымала ў навуковым аддзеле дыплом I катэгорыі.
Наколькі я ведаю, падчас вучобы ў ГДАУ, Ліля яшчэ ўвесь час працавала ў адной з кавярняў Гродна. Такім жа ўсюды дзейсным быў і Яўген Сварабовіч. Магчыма, я далёка не ўсіх студэнтаў гэтага выпуску ведаю, якія акрамя вучобы спрабавалі дадаткова зарабляць на пражыванне, не толькі на розных працах у горадзе, але і ў механізаваных атрадах, якія дапамагалі гаспадаркам убіраць ураджай падчас канікул.
Сярод выпускнікоў шмат студэнтаў, якія вытворчую практыку прайшлі ў краінах Еўропы – у Швецыі, Польшчы і Германіі.
У зале спачатку сабраліся бацькі выпускнікоў і студэнты першага курса агранамічнага факультэта. Выпускнікі пастроіліся, утварыўшы калідор, па якім прайшлі першы прарэктар Аляксандр Дудук, дэкан факультэта Алег Кажанеўскі, намеснік дэкана Васіль Салей. Кожны з іх выступіў з-за трыбуны з пажаданнямі і сваімі разважаннямі наконт будучага ўладкавання маладых спецыялістаў. Прапанавалі, калі што будзе не ладзіцца звяртацца ў свой дэканат і ўніверсітэт.
Слова мела і куратар адной з груп курса Таццяна Мартынчык, а таксама прадстаўнік студэнтаў. У першую чаргу ганаровымі граматамі былі ўзнагароджаны выдатнікі вучобы, актывісты, спартсмены. А затым ўжо першы прарэктар уручыў кожнаму выпускніку дыплом. На фоне галоўнага корпуса ўніверсітэта зрабілі некалькі агульных фотаздымкаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/3061-dyplomy-atrymali-vypuskniki-agranamichnaga-fakulteta#sigProIdc5cacf9f2c
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии