Сабраліся студэнты ГСГІ выпуска 1996 года, сярод якіх вучыліся два сучасныя дацэнты ГДАУ – Алег Кажанеўскі і Андрэй Сацішур. Асноўная праца па зборы аднакурснікаў ляжала на сучасным дэкане агранамічнага факультэта, пасаду якога займае Алег Кажанеўскі. Для выпускнікоў гэтага курса стала традыцыяй збірацца праз кожныя 5 гадоў. Дыпломы тады атрымалі 96 маладых спецыялістаў, з якіх не надта вялікая частка, наколькі я зразумеў, працягвае працаваць па спецыяльнасці.
Урачыстая сустрэча адбывалася ў 8 лекцыйнай зале. Даволі доўга выступаў Алег Чэслававіч. Ён нават зачытаў прыказ, па якому ў далёкім 1996 выпускнікі атрымалі дыпломы. Прыгадвалі тых, хто па нейкай прычыне не змог прысутнічаць. Іх аднакурснікі напярэдадні паездкі вялі перамовы і таму перадавалі прывітанні для ўсіх, хто сабраўся. З’яўленне ў зале былога дэкана факультэта Івана Іосіфавіча Мікановіча прысутныя віталі ўставаннем і апладысментамі.
З выступу Івана Іванавіча, які ў гады вучобы аўтара быў намеснікам дэкана агранамічнага факультэта, былыя выпускнікі шмат даведаліся пра сітуацыю, якая складвалася ў тыя часы ў сельскагаспадарчым інстытуце. У той час прарэктарам па вучэбнай працы быў Леанід Уладзіміравіч Жучко. Дэкан з прарэктарам распрацоўвалі праграму для новай скарочанай формы навучання студэнтаў пасля заканчэння сельскагаспадарчых тэхнікумаў.
Яшчэ Іван Іосіфавіч прыгадаў некалькі розных сітуацый з жыцця студэнтаў у інтэрнаце . На сустрэчу падыходзілі і іншыя выкладчыкі, якія працавалі ў 90-я гады. Гэта Алена Карпач, Леанід Жучко, Васіль Салей, Алена Дарашкевіч, Канстанцін Каляда. Апошні таксама выступіў перад выпускнікамі 1996 года, тым больш, што разам з імі дыплом атрымаў і сын Канстанціна Ўладзіміравіча – Дзмітры Каляда. У завяршэнне афіцыйнай часткі і выпускнікі і выкладчыкі ГДАУ на ганку ўніверсітэта зрабілі калектыўны фотаздымак. Гэта яшчэ не было завяршэннем сустрэчы… Яна працягвалася ў больш вольным фармаце.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/3054-18-lyutaga-adbylasya-sustrecha-vypuskniko-agranamichnaga-fakulteta-praz-20-gado#sigProIdf0c5aac0d6
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии