Вытворчая практыка ў сучасных студэнтаў 5-га курса пачалася ў красавіку месяцы, калі яны былі яшчэ на 4-м. Падчас практыкі, якая працягвалася 8 месяцаў, будучыя аграномы пазнаёміліся з усімі тэхналагічнымі працэсамі, неабходнымі для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
Мне давялося паўдзельнічаць у працы толькі адной камісіі(усяго было пяць камісій), дзе абараняліся дыпломнікі кафедраў агульнага земляробства і мікрабіялогіі і эпізааталогіі. Старшынёй нашай камісіі быў Пётр Леанідавіч Тарасенка, а сакратаром Тамара Пятроўна Брукіш. Мы з Паўлам Тадэвушавічам Багушэвічам таксама былі ў камісіі.
У адрозненні ад іншых камісій, дзе абараняліся і студэнты, якія праходзілі практыку ў Швецыі, нашы студэнты праходзілі практыку толькі ў гаспадарках Брэсцкай і Гродзенскай вобласці. Цешыла тое, як яны расказвалі аб сваёй працы, дасягненнях, цяжкасцях і недахопах у дзейнасці СПК, якія яны заўважылі за час праходжання практыкі. Ды і адказвалі на пытанні членаў камісіі ўпэўнена. Урэшце адзнакі па справаздачах па практыцы ўсе атрымалі высокія.
Звяртала на сябе ўвагу тое, што нашы студэнты, якім зусім няшмат часу засталося да абароны дыпломных прац, ужо сапраўдныя спецыялісты. Ды асобныя, у тым ліку і мой дыпломнік, Арцём Чарнэль, знешне сталі нейкімі саліднымі. На пытанне, як даводзілася харчавацца, ад аднаго студэнта пачулі адказ, што надта добра, паправіўся аж на 8 кг за час практыкі. 6 снежня выпускнікі агранамічнага факультэта пачнуць здачу дзяржаўнага экзамену.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/2980-adbylisya-abarony-spravazdach-pa-vytvorchaj-praktytsy-studentami-5-ga-kursa#sigProId7f4ffd4a65