Традыцыйная штогадовая выстава Белагра, на якой дэманструюцца дасягненні сельскай гаспадаркі і тэхнікі Беларусі, адчынілася на дзень раней. На ёй прадстаўлена і экспазіцыя навуковых дасягненняў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. На адкрыцці прысутнічалі рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс і прарэктар па навуковай працы Сяргей Анатолевіч Тарасенка.
Яшчэ 30 супрацоўнікаў універсітэта наведалі выставу 5 чэрвеня. Кожны з іх пабываў на экспазіцыі свайго ўніверсітэта і на тых павільёнах, якія бліжэй звязаныя з накірункам працы. Пазней з выставы кожны ішоў з вялікім пакетам матэрыялаў, якія можна было набыць задарма, купіць – кнігі, біялагічныя сродкі стымуляцыі росту і абароны раслін. У гэты раз на выставе былі шырока прадстаўлены і розныя рэгіёны РФ – Краснадарскі край, Валгаградская, Кастрамская і іншыя вобласці, а таксама замежныя краіны.
Упершыню, за шмат гадоў наведвання выставы, я не змог яе абыйсці ўсю. Справа ў тым, што куды ні пайдзі, усюды сустракаюцца выпускнікі нашага ўніверсітэта, якія працуюць, як непасрэдна ў сельскай гаспадарцы, так і ў розных фірмах, звязаных з ёю. Пакуль Павел Славаміравіч Шэшка цікавіўся прадукцыяй, неабходнай для кропельнага паліву, я сустрэў нашых выпускнікоў ФВМ Антона Сушко 2011 года выпуску і Васіля Календу 2014 года заканчэння ўніверсітэта. Спецыялісты працуюць у фірме “Агрыматка 96”, якая забяспечвае с.-г. вытворцаў пестыцыдамі, насеннем, угнаеннямі, тэхнікай, сістэмамі кропельнага арашэння і ветэрынарнымі прэпаратамі.
Наступнымі сустрэліся выпускнікі агранамічнага факультэта Курыльчук Аляксандр 2006 г.в. і Кулеша Дзяніс 2007 г.в. Прыемна, што да гэтага часу яны працуюць па спецыяльнасці. Намеснікам дырэктара фірмы “Лабфарм” працуе выпускнік 2-га выпуску эканамічнага факультэта ГДАУ (2003) Валерый Альшэўскі, які сваю фірму прадстаўляе на выставе разам з дырэктарам Таццянай Шлыкавай. Не паспеў адыйсці ад іх , як сустрэў Арцёма Аўцынава, які закончыў ФЗР у 2013 годзе і кожны добра яго памятае, як знакамітага ўдзельніка мастацкай самадзейнасці. Я бы яго і не пазнаў ўжо. Але ён быў разам з Сяргеем Сельмановічам, што закончыў агранамічны факультэт у 2006 годзе.
Нельга было не пазнаць і Паўла Трубчыка, які толькі ў 2016 годзе закончыў агранамічны факультэт па спецыяльнасці “Плодагароднінаводства” і які зараз працуе на Мінскай гароднінай фабрыцы. У канферэнцзале адбывалася прэзентацыя фірмы ОДО “МОКэкспарт”, у якой прымала ўдзел загадчык кафедры аграхіміі, глебазнаўста і сельгасэкалогіі Алена Браніславаўна Ласевіч. На фотаздымку яна аказалася разам з выпускніком аграфаку 1984 года Уладзімірірам Стрэлкоўскім і іншымі калегамі па фірме, якая займаецца экспартам беларускай агародніны і садавіны.
І далей тут жа, недалёка ад экспазіцыі ГДАУ сустракаецца вялікая група нашых выпускнікоў аграномаў. Сярод іх старэйшы Сяргей Вярэніч 2009 г.в. працуе зараз у маім родным Ляхавіцкім раёне, ды яшчэ зусім побач з маім родным СПК. З Ім разам Іван Фралоў (2013), Федарук Насця, Цямчык Надзея (2013) і Леута Аксана 2017 г.в.
У кампаніі знаёмых аграномы - Павел Васілеўскі 2009 г.в. і Мікалай Грэбень 2011 г.в. Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Перадавыя агратэхналогіі” прадстаўляў мой былы дыпломнік, які абараніўся ў 2013 годзе, Андрэй Яцкевіч разам з нашым выкладчыкам Паўлам Багушэвічам 2008 г.в.
З Віталіем Васёхам, які быў заняты размовай з кліентамі, пагаварыць не давялося. Ён прадстаўляў НПЦ НАК Беларусі па бульбаводству і садавінагароднінаводству. Нацыянальную акадэмію навук прадстаўлялі і знакамітыя навукоўцы, якія выйшлі са сцен нашага ўніверсітэта Алена Клыга і Віктар Буштэвіч. Недалёка пабачыліся і з маім былым студэнтам Аляксандрам Капанскім, які ў 2005 годзе закончыў наш ЗІФ (зараз БТФ), у 2011 годзе абараніў кандыдатскую дысертацыю і зараз прадстаўляе ДП “Малочны гасцінец”.
З СПК “Белавежскі” мне спаткаліся намеснік генеральнага дырэктара па жывёлагадоўлі Аляксандр Корж, які закончыў ФВМ ГДАУ ў 2010 годзе і Сяргей Козел – выпускнік агранамічнага факультэта 2005 года. Віталь Гурыновіч, які закончыў ФВМ нашага ўніверсітэта ў 2007 годзе да гэтага часу працаваў ветурачом у СПК, пасля ў прыватніка і нарэшце стаў індывідуальным прадпрымальнікам.
Паездка на выставу Белагра 2019 аказала добрае ўражанне не толькі праз тое, што там выстаўляецца, але і праз цёплыя сустрэчы з нашымі выхаванцамі, якія высока трымаюць гонар выпускніка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии