У святкаванні прынялі ўдзел і некалькі факультэтаў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Тут можна згадаць факультэт ветэрынарнай медыцыны і факультэт аховы раслін. Да таго ж і сябры аб’яднання “Белая русь” таксама сталі ўдзельнікамі свята. А дзеткі супрацоўнікаў універсітэта прадставілі ў парку Жылібера выставу сваіх малюнкаў.
Ужо другі год на гэтым свяце адбыўся парад дзіцячых вазкоў, якія былі прадстаўлены амаль 70-цю сем’ямі Гродна. Усе ўдзельнікі атрымалі ад арганізатараў дня сям’і аднолькавыя падарункі, паколькі вызначыць лепшы варыянт дзіцячай павозкі было немагчыма, надта ж у розных намінацыях яны знаходзіліся. На свяце падарункі атрымала сям’я, у якой гадуецца 5 дзетак. Для дзяцей па ўсім парку былі арганізаваныя гульні. Сярод арганізатараў іх і кафедра фізвыхавання і спорту ГДАУ.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2779-20-maya-garodni-adznachyli-mizhnarodny-dzen-syam-i#sigProIdd3e375dc71