Ці не больш за тыдзень адначасова ў двух аўдыторыях ФВМ зранку і пасля абеду праходзіла здача дзяржаўнага экзамену студэнтамі эканамічных спецыяльнасцяў. А на бухгалтарскім факультэце экзамены будуць працягвацца ўвесь бягучы тыдзень.
Восенню адбудзецца яшчэ абарона дыпломных прац студэнтаў завочнага аддзялення, а зараз экзамен здавалі 98 студэнтаў асноўнага патоку і 68, тых, хто займаецца па скарочанай форме навучання пасля каледжаў. Бухгалтарскі факультэт заканчваюць 120 студэнтаў – завочнікаў асноўнага патоку – і 147 па сістэме БІСПА.
Паколькі штодня праходзіў паўз студэнтаў, якія з хваляваннем чакалі сваёй чаргі на экзамен, то зрабіў фотаздымкі амаль ці не ўсіх груп. Кагосьці я ўжо фатаграфаваў раней у папярэднія гады вучобы, а з асобнымі групамі бачыліся ўпершыню. Сярод студэнтаў шмат моладзі, якая прыехала да нас на вучобу з Туркменістану.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2777-dzyarzhy-ny-ekzamen-trymayuts-studenty-zavochniki-ekanamichnaga-i-bukhgaltarskaga-fakulteta#sigProId4ae08c11f5