15 красавіка - праходзіла рэгістрацыя і сустрэча удзельнікаў канферэнцыі, якія прыехалі з іншых універсітэтаў. Сама канферэнцыя па сацыяльна-гуманітарных і эканамічных навуках адбылася 16 красавіка. Працавалі 5 секцый, у якіх удзельнічалі практычна тыя, хто падрыхтаваў выступы, а таксама групы падтрымкі, і таму, на маю думку, месцы, якія атрымалі выступоўцы на асобных секцыях шмат залежалі ад колькасці ўдзельнікаў таго ці іншага факультэта, якія аддалі свае галасы пры вызначэнні пераможцаў.
Нельга было адначасова і сфатаграфаваць працу розных секцый, і паслухаць выступы ўдзельнікаў. Больш я затрымаўся на секцыі, у працы якой удзельнічала мая дачка Наталля. Для яе гэта быў ужо другі выступ, бо яна ўдзельнічала ў папярэдняй канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці беларускага народа”. Усе студэнты тае канферэнцыі атрымалі ўзнагароды. У гэты раз грашовыя ўзнагароды чакалі толькі тых, хто атрымаў I, II і III месцы. Выступы студэнтаў былі цікавымі і, як ні дзіўна, выклікалі працяглыя дыскусіі. Вось некалькі толькі назваў выступаў: “Субкультура эмо”, “Статус жанчыны ў рэлігіях свету”, “Крызіс трохгадовага ўзросту: успрыняцце з пазіцыі бацькоў” і іншыя. Кожны стараўся выказаць сваю думку і таму канферэнцыя зацягвалася. Я адправіўся на заняткі, пасля чаго атрымаў вымову ад дачкі, якая папракнула, што пайшоў і не прагаласаваў за яе. Студэнцкія канферэнцыі па іншых навуках павінны былі адбыцца пазней - 13-15 мая, тады ж, як і выкладчыцкія. Некалькі здымкаў з красавіцкай канферэнцыі глядзіце далей.
На першай секцыі сацыяльна-гуманітарных навук выступае студэнтка 1 курса НІСПА ЭФ Е.Шуліцкая
Удзельнікі тае ж секцыі
Падчас дыскусіі
Сертыфікат аб ўдзеле ў канферэнцыі Інна Ўладзіміраўна Бусько перадае студэнту з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Цімуру Рустамаву
На паседжанні другой секцыі сацыяльна гуманітарных навук
Іншыя ўдзельнікі другой секцыі
Працуе першая секцыя эканамічных навук
За сталом кіраўнік другой секцыі эканамічных навук Дзмітрый Рудэнка і сакратар студэнтка 4 курса ЭФ Людміла Кузьміч
Удзельнікі той жа секцыі № 2
Кіраўніцтва самай шматлікай секцыі бухгалтарскага уліку і аналізу ў АПК; кіраўнікі Саловіч Алена і Шостка Ірына, сакратар Глазкова Алена