За гадзіну да ўручэння дыпломаў выпускнікі ІТФ пачалі збірацца ў раёне нашага дэндрарыю. У мяне была магчымасць зрабіць фотаздымкі выпускнікоў на прыродзе яшчэ да афіцыйнай імпрэзы ўручэння дыпломаў, якая адбывалася ў лекцыйнай зале № 6.
З заканчэннем універсітэта выпускнікоў віншаваў рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, дэкан факультэта Гендрых Жолік, загадчыкі кафедр Сяргей Будай і Аляксандр Міхалюк. Як ніколі, на ўручэнні прысутнічала шмат бацькоў, родных і блізкіх выпускнікоў. У пацверджанне важнасці абранай выпускнікамі прафесіі Вітольд Казіміравіч паведаміў, што на V усебеларускім народным сходзе, які напярэдадні адбыўся ў Мінску, адразу пасля Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выступаў выпускнік нашага ўніверсітэта, старшыня СВК “Прагрэс-Вярцялішкі” Васіль Равяка.
На імпрэзе выступіў і старшыня студэнцкага прафкама ўніверсітэта Сяргей Чухноў, які ўзнагародзіў актывістаў факультэта, якія былі неадменнымі арганізатарамі і кіраўнікамі розных студэнцкіх ініцыятыў, і студэнтаў, якія мелі надзвычайныя спартыўныя дасягненні. А Вікторыя Бобніс з папрокам паказала ў сваёй выпісцы да дыплому мае “сем” балаў. З радасцю пабачыў, што мая сямёрка там была не адзінай.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/itf/news/2866-24-chervenya-atrymali-dyplomy-vypuskniki-inzhynerna-tekhnalagichnaga-fakulteta#sigProId2d1c68e50b