|
Рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы |
|
|
|
Автор: Таранда Н.И.
|
|
26.07.2010 07:58
|
Гэта быў канец бітвы
Моцнасці майго фотаапарата аказалася недастаткова для таго, каб адлюстраваць нармалёва ўвесь ход бітвы, і таму прыходзіцца запазычыць для азнаямлення наведвальнікаў сайта ГДАУ добрыя здымкі на сайце http://padarozhnik.com. З мінулага майго наведвання поля бітвы пад Грунвальдам у 1990 годзе не захавалася ніякіх успамінаў аб рыцарах, якія маглі аказацца на свяце. Затое на гэты раз іх было шмат з краін, харугвы якіх 600 гадоў таму прынялі ўдзел у рашаючай бітве з крыжакамі.
Рэканструкцыя распавяла аб падзеях, якія адбываліся да бітвы і на працягу яе. 15 ліпеня 1410 года шматтысячнае войска Тэўтонскага ордэна пад камандаваннем Вялікага Магістра Ульрыка фон Юнгінгена і абяднанае войска Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Караля Ягайлы і Вялікага Князя Вітаўта cышліся ў бітве, якая закончылася перамогай палякаў і літвінаў. Пасля паразы пад Грунвальдам крыжакі ўжо не ўяўлялі больш небяспекі для беларускіх, літоўскіх і польскіх зямель. 17 ліпеня 2010 года больш за тысячу сучасных рыцараў з Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Германіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Чэхіі і іншых краін прыехалі на тое ж поле, каб аднавіць падзеі 600-гадовай даўнасці. Далей глядзіце фотаінфармацыю з невялікімі каментарамі.
Мазавецкія сяляне збіраюць ураджай
Нашэсце тэўтонцаў
Гараць сялянскія хаты
Кароль Ягайла збірае сілы са сваіх падданых
У лагеры крыжакоў Ульрык фон Юнгінген моліцца перад бітвай
Бітва пачалася з дробных сутычак татараў, запрошаных Вітаўтаў, з лучнікамі і арбалетчыкамі тэўтонцаў
Лёгкія даспехі татараў не надта іх абаранялі і яны адступілі
Страты татарскіх ваяроў
У бой рушыла конніца Князя Вітаўта, якая трапіла ў падрыхтаваныя тэўтонцамі пасткі
І пад націскам крыжакоў лівіны адступіл, але становішча выратавалі Смаленскія харугвы, на дапамогу якім Вітаўт накіраваў віленскую, трокскую, жамойцкую і гарадзенскую харугвы
Пешыя харугвы рушылі ў бітву
Таксама
І пачалася бітва, не маючая ў тыя часы сабе роўных
Момант бітвы
У рашаючы момант Ягайла ўвёў у бітву свой рэзерв
Тэўтонцы были акружаны і разбіты
Яшчэ адзін момант бітвы
Цела магістра Ульрыка фон Юнгінгена, загінуўшага ў баі было пакладзена на калёсы і прывезена да Ягайлы
Забіты магістр
Кароль перад целам магістра быў сумны, нягледзячы на такую перамогу
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Мікалаем Таранда e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
|