Спецыяльная камісія прыняла палявыя вопыты супрацоўнікаў ГДАУ Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
30.06.2010 12:59
Прафесар Канстанцін Каляда (справа) сустракае камісію; побач з ім старшыня камісіі Алег Кажанеўскі Прафесар Канстанцін Каляда (справа) сустракае камісію; побач з ім старшыня камісіі Алег Кажанеўскі

29 чэрвеня на прыём вопытаў адправілася камісія разам з кіраўнікамі навуковых тэм, якія здзяйсняюцца на калекцыйным, селекцыйным і выпрабавальным участку ў Грандзічах, вопытным полі ГДАУ ў Зарыцы і ў Аграцэнтры ГДАУ у Каменнай Русоце.

Як ні дзіўна, па словах Канстанціна Ўладзіміравіча Каляды асобныя заходнія гатункі збожжавых у гэтым годзе слаба перанеслі нашы зімовыя ўмовы. Затое ягоная азімая мяккая пшаніца Ядвіся перазімавала вельмі добра, наліваецца і мае добрыя выгляды на ўраджай. Гэта было бачна ўсім прысутным. Гэтая зіма зрабіла добрую справу і на калекцыйным участку, бо паказала слабыя бакі гатункаў збожжавых культур, якія трэба было бы выяўляць на працягу некалькіх гадоў.  Як заўсёды былі скаргі на адсутнасць фінансавання, за выключэннем дапамогі вучэбна-вопытнай гаспадаркі “Прынёманскі”. Але ёсць і добрыя чуткі.

Зараз элітнае насенне нашых уласных гатункаў будзе рэалізоўвацца з ведама і згоды іх аўтараў. 10 % ураджаю можа аказацца належнай ім. Яго можна рэалізаваць, а грошы накіраваць на развіццё такой важнай селекцыйнай справы. Прыгадваючы планы забудовы новага мікрараёну “Грандзічы”, мне падумалася, што ў хуткім часе нашы селекцыянеры могуць аказацца і без гэтай дзялянкі зямлі. Некалькі аспірантаў Канстанціна Уладзіміравіча прадстаўлялі свае навуковыя даследаванні розных накірункаў. Пасля выступу Дзімы Мірскага ён сказаў, што гэта ўжо апошні яго аспірант (і паправіўся – а мо і не).

Пасля знаёмства з доследнымі палямі ў Грандзічах пераехалі на вопытнае поле, з правага боку якога была скошаная канюшына паўторнага севазвароту, на пачатковых этапах якога я таксама ўдзельнічаў у гэтай тэматыцы, праводзячы мікрабіялагічны кантроль зменаў у глебе ў адказ на сістэмы ўгнаенняў. Пасля завяршэння севазвароту я адыйшоў ад гэтай тэматыкі, але біялагічную актыўнасць глебы даследуюць свае супрацоўнікі, у прыватнасці Таццяна Краўцэвіч. Наступным быў малады сад, які пачалі закладваць некалькі гадоў назад. Прадстаўлялі яго Павел Шэшко і Міхаіл Андрусевіч. У гэтым годзе ўраджай на маладых дрэўках не такі вялікі, як ў мінулым. А ў мяне на вёсцы, прыгадваецца, адцвілі ўсе яблыні, і хаця я спрабую ад іх пазбаўляцца,  застаецца шмат. А гэта ўжо сапсаваны адпачынак. Апошні раз я здаваў яблыкі нарыхтоўшчыкам па 50 рублёў за 1 кг ў пазамінулым годзе. Ну і нацягаўся ж. Адзін чалавек нават сказаў – навошта іх атрасаць і здаваць,  пакінь на ўгнаенні. Не змог. У мінулым годзе студэнты падчас прыёма вопытаў частавалі камісію вішнямі. У гэтым жа годзе костачкавыя не дадуць ураджаю. А слівы добрых гатункаў загінулі не толькі на маёй дачы, але і ў старым садзе на вопытным полі, у які заглянуў з надзеяй чым небудзь пажывіцца. Наступнымі аказаліся вопыты Аляксандра Дудука, Пятра Тарасенкі, на якіх праводжу таксама даследаванні мікрабіялагічнага плану. Учора якраз адбіралі глебу і я прапанаваў Леаніду Ўладзіміравічу сфатаграфавацца на фоне свайго азімага трыцікале. Ён згодны быў нават прысесці, але я сказаў, што і так не бачна за раслінамі, таму і перад камісіяй не было сёння сорамна, хаця стаялі ўсе каля варыянту, у якім за ўсе гады севазвароту ніводнага разу не выкарыстоўваліся ўгнаенні.

Для мяне былі цікавымі пасевы зёлкавых раслін – календулы, яка толькі пачынае квітнець і чыстацелу другога года выкарыстання. Пакуль навукоўцы акадэмічнага Інстытута фармакалогіі навучацца  атрымліваць з яго неабходныя алкалоіды, нашы аграрнікі завершаць распрацоўку тэхналогіі яе вырошчвання. Квітнела і грэчка, на якой праводзяцца даследаванні аспірантам кафедры аграхіміі, глебазнаўства і с.-г. экалогіі А.Карнэлем.  Аспіранты, якія займаюцца садовымі культурамі заражалі маладыя прышчэпы грушы на айве, і на іх даследавалі дзеянне ахоўных хімічных прэпаратаў. Цікавымі былі і вопыты па даследаванні гібрыдаў кукурузы замежных гатункаў, якія выкарыстоўваюцца на корм быдлу. Ужо шмат гадоў спецыялістам па гэтай тэматыцы з’яўляецца Рэгіна Казіміраўна Янкелевіч. Палі і палі пад гарачым сонцам, хацелася як мага хутчэй закончыць гэтую вандроўку па вопытным полі. Нарэшце адпраўляемся ў Аграцэнтр.

Яшчэ добра захаваліся прыемныя ўражанні ад наведвання яго ў мінулым годзе. У комплексе вывучаюцца прэпараты на розных культурах. На этыкетках распісана - што, калі і як уносіць. Адразу ў шмат каго ўзнікае жаданне стырыць такую схему для сябе. Навукоўцы з аховы раслін абяцаюць кампьютарны варыянт. Іншыя гавораць, што глеба тут такая ўрадлівая. А мне спадабаліся пасевы азімай пшаніцы, апрацаваныя яшчэ і рэтардантамі. Больш каранастыя, без усялякіх пажоўклых лістоў. Такія не лягуць ні ад якіх вятроў. Заглянуць на яшчэ адну пшаніцу, якая пасеяна недзе бліжэй да горада, у мяне не было больш ні моцы ні жадання. Сябры камісіі вярталіся назад з букетамі рамонкаў і валошкаў, якія нарвалі пры палявой дарозе. У навуковым аддзеле Вера Афанасеўна адпаіла мяне халодным квасам. Заўтра, камісія адпраўляецца па Гродзенскім раёне з праверкай вопытаў аспірантаў.  Але з мяне ўжо досыць і сёняшняй спёкі. Аб вандроўцы па палях і вопытах фотарэпартаж.

Аспіранты Канстанціна Ўладзіміравіча Каляды чакаюць гасцей побач сваіх гатункавых дзялянак Аспіранты Канстанціна Ўладзіміравіча Каляды чакаюць гасцей побач сваіх гатункавых дзялянак
Агляд дзялянак з гатункамі пшаніцы Агляд дзялянак з гатункамі пшаніцы
“Ядвіся” на заглядзенне “Ядвіся” на заглядзенне

Таму і займае гэты гатунак найлепшай пшаніцы вялікае поле Таму і займае гэты гатунак найлепшай пшаніцы вялікае поле
Не ўсе гатункі пшаніцы аднолькава перажылі зіму 2010 года Не ўсе гатункі пшаніцы аднолькава перажылі зіму 2010 года
Аспіранты сваёй працай задаволеныя Аспіранты сваёй працай задаволеныя

Павел Шэшко знаёміць з садам Павел Шэшко знаёміць з садам
Яблык няшмат, але крыху будзе і ў гэтым годзе Яблык няшмат, але крыху будзе і ў гэтым годзе
Пётр Тарасенка з кафедры земляробства распавядае аб нашых вопытах Пётр Тарасенка з кафедры земляробства распавядае аб нашых вопытах

Аспіранты ГДАУ каля тэхнікі Аспіранты ГДАУ каля тэхнікі
Кракос (календула) Святланы Радзівонавай  Кракос (календула) Святланы Радзівонавай 
У цэнтры загадчык кафедры аграхіміі, … Ала Залатар У цэнтры загадчык кафедры аграхіміі, … Ала Залатар

Этыкетка сведчыць, што на гэтых дзялянках пад кіраўніцтвам дацэнта Уладзіміра Аляксеева вядуцца даследаванні новых форм вадкіх комплексных угнаенняў на аснове КАС Этыкетка сведчыць, што на гэтых дзялянках пад кіраўніцтвам дацэнта Уладзіміра Аляксеева вядуцца даследаванні новых форм вадкіх комплексных угнаенняў на аснове КАС
Аб даследаваннях прадуктыўнасці гібрыдаў кукурузы расказвае Рэгіна Янкелевіч Аб даследаваннях прадуктыўнасці гібрыдаў кукурузы расказвае Рэгіна Янкелевіч
Бульба на фоне дапаможных памяшканняў вопытнага поля Бульба на фоне дапаможных памяшканняў вопытнага поля

Цвіце грэчка Цвіце грэчка
Куруза на дзялянках Аграцэнтру ГДАУ вымахала ўжо ў паўроста Сяргея Стуканава – члена камісіі Куруза на дзялянках Аграцэнтру ГДАУ вымахала ўжо ў паўроста Сяргея Стуканава – члена камісіі
Гібрыдныя цукровыя буракі гатунку Мічыган на полі Аграцэнтру ГДАУ Гібрыдныя цукровыя буракі гатунку Мічыган на полі Аграцэнтру ГДАУ

Ала Залатар вадзіла паказваць свае вопыты з азімай пшаніцай… вяртаюцца з букетамі Ала Залатар вадзіла паказваць свае вопыты з азімай пшаніцай… вяртаюцца з букетамі
Лета ў дэндрарыі ГДАУ Лета ў дэндрарыі ГДАУ
Прыгажосць каля нашага галоўнага корпуса Прыгажосць каля нашага галоўнага корпуса


Матэрыял падрыхтаваны
дацэнтам кафедры
мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда
e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Добавить страницу в закладки:



Читайте также: