З 7 да 12 красавіка на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта праходзіла заключная ў гэтым навучальным годзе кансультацыя для слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай працы - навучэнцаў профільных класаў і слухачоў вочна-завочных курсаў, для якіх былі арганізаваны заняткі па хіміі, біялогіі, матэматыцы і беларускай мове. У ходзе кансультацый будучымі абітурыентамі былі праслуханы лекцыі па найбольш складаных раздзелах кожнага з прадметаў, якія неабходны для паступлення на розныя факультэты ГДАУ, а таксама праведзены тэставы кантроль ведаў па гэтых прадметах.
На кансультацыях прысутнічалі школьнікі 10-11 класаў Азёрскай, Парэчскай, Верцялішкаўскай, Сапоцкінскай СШ Гродзенскага раёна, СШ № 3 г. Свіслач, Белавежскай СШ Камянецкага раёна, Заастравецкай СШ Клецкага раёна. Разам у кансультацыях удзельнічалі 50 вучняў 11-х класаў і 27 - з 10-х класаў. На працягу года з гэтымі вучнямі працавалі:
- выкладчыкі кафедры хіміі:
- выкладчыкі кафедры батанікі і фізіялогіі раслін:
- кафедры анатоміі сельскагаспадарчых жывёл:
10 красавіка ў ГДАУ адбыўся семінар-нарада “Далейшае ўдасканаленне давузаўскай падрыхтоўкі навучэнцаў у сістэме школа-ВНУ”. У працы семінару прынялі ўдзел настаўнікі-прадметнікі 14-ці сярэдніх школ рэспублікі, прадстаўнікі аддзелаў адукацыі. Былі прадстаўлены:
Лучнікоўская СШ Слуцкага раёну, Красненская СШ-сад Карэліцкага раёну, Гудагайская і Міхалішская Астравецкага раёну, Дзярэчынская СШ Зельвенскага раёну, Парэчская, Індурская, Сапоцкінская, Свіслачская СШ №3, Астравецкая і Зельвенскія гімназіі № 1, Князеўская гімназія, Вяліка Бераставіцкая, Слонімскі раённы дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй, намеснік начальніка і метадыст Дзятлаўскага РАА.
У праграме працы семінару-нарады было знаёмства з методыкай выкладання прадметаў уступных іспытаў для слухачоў факультэта - вучняў профільных класаў праз наведванне заняткаў па біялогіі, хіміі і матэматыцы. Былі заслуханы выступленні:
“Профільныя класы ў сістэме давузаўскай падрыхтоўкі навучэнцаў”, аб якіх расказала дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Янкялевіч Рэгіна Казіміраўна;
“Праблемы вывучэння біялогіі пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў”, якімі падзялілася загадчык кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Алена Браніславаўна Карпач;
З вопытам выкладання хіміі ў сістэме давузаўскай падрыхтоўкі ўдзельнікаў семінару пазнаёміла дацэнт кафедры хіміі Апановіч Зінаіда Васільеўна, а аб тыповых памылках навучэнцаў пры рашэнні задач па хіміі - асістэнт кафедры Кулеш Іна Уладзіміраўна. Пра вопыт сумеснай працы з выкладчыкамі ГДАУ на базе Белавежскай СШ Камянецкага раёна расказала настаўніца хіміі Круглееўская Зоя Паўлаўна, а на базе СШ № 3 г.Свіслач - дырэктар гэтай школы Наталля Іванаўна Боўфалік.
У заключэнні ўдзельнікі семінару абмеркавалі працоўныя праграмы па профільных прадметах на 2008-2009 навучальны год.
Цікавае знаёмства адбылося ў мяне з Зояй Круглееўскай. Пасля таго, як я пачуў, што яна з Брэсцкай вобласці назваў яе зямлячкай. Як у ваду глядзеў. Аказалася, што Зоя Паўлаўна паходзіць з вёскі Шавялі Ляхавіцкага раёна і калісьці мела распаўсюджанае там прозвішча - Бурак. Мой дзед Петрык Таранда - таксама быў з Шавялёў.
Аднойчы ў Інтэрнэце, пасля пошуку тых, хто носіць такое прозвішча, знайшоў, што нейкі Дзяменцій Таранда працуе прарэктарам універсітэта ў Аргенціне. Так і падумалася: пэўна, з нашых, а пасля ў “Савецкай Беларусі” вычытаў, што Дзімітры Таранда прыязджаў чытаць лекцыі ў Маскву і заехаў на радзіму сваіх продкаў у Шавялі. Так і Зою лёс закінуў настаўнічаць на іншую ўскраіну Брэсцкай вобласці.
Далей некалькі здымкаў, зробленых падчас семінара.
Адкрывае семінар-нараду дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Янкялевіч Рэгіна Казіміраўна
Выкладчыкі хіміі Круглееўская Зоя Паўлаўна з Белавежскай СШ (злева) і Кулеш Іна Уладзіміраўна з ГДАУ
За працоўным сталом падчас семінару
Кава-паўза, пасярэдзіне Марына Янаўна Астроўская - дырэктар Парэчскай СШ, якую ў свой час закончыў і рэктар нашага універсітэта
Дырэктар музея універсітэта доктар гістарычных навук Уладзімір Паўлавіч Верхась знаёміць удзельнікаў семінару з аўтографамі знакамітых гасцей, якія наведвалі ГДАУ
Частка ўдзельнікаў семінару каля стэндаў універсітэтскага музея
Заняткі са школьнікамі праводзіць дацэнт кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Дарашкевіч Алена Іванаўна
Старшакласнікі на занятках па заалогіі ў дацэнта кафедры анатоміі Чарнова Алега Іванавіча
Матэрыял падрыхтавалі:
Рэгіна Янкялевіч - дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і
Мікалай Таранда - дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.