Абласны злёт выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў 2010 года Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
05.12.2009 16:54
3 снежня 2009 года злёт выпускнікоў з тэмай “Благополучие Родины, процветание Беларуси – мой долг, моя судьба” адбыўся на базе аграгарадка “Васілішкі” Шчучынскага раёна. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляліся ГАА РГА “Белая Русь”, Гродзенскі аблвыканкам, АК ГА “БРСМ”, абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Пасля агульнага збору і рэгістрацыі ўдзельнікаў выступіў рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс, які аб’явіў хто і па якіх маршрутах будзе знаёміцца з гаспадаркай. Усяго было 4 маршруты, які адпавядалі зацікаўленасці выпускнікоў: медыцынскія навучальныя установы рухаліся па маршруту № 2, педагагічныя – па маршруту № 3, юрыдычна-культурнай накіраванасці па маршруту № 4.

Маршрут № 1 пралягаў праз майстэрні, малочна-таварную ферму і збожжаачышчальны комплекс. Вандроўнікаў па гэтым маршруце суправаджаў старшыня СВК “Васілішкі” Серэхан Уладзімір Часлававіч. Акрамя студэнтаў аграрнага універсітэта ў групе былі студэнты 5 каледжаў: Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага, Ваўкавыскага і Навагрудскага дзяржаўных аграрных, Ашмянскага аграрна-эканамічнага і Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжаў. Усяго 51 чалавек, сярод якіх 19 студэнтаў і намеснік дэкана ФАР Кіслы Уладзімір Уладзіміравіч. Факультэт аховы раслін прадстаўлялі пяцікурснікі Алег Апрэсян, Яўген Карнэль і Таццяна Ліс; агранамічны – Юры Банцэвіч і Іна Дудук; ветэрынарны – Аляксей Лабацкі, Марына Бароўская і Сяргей Краўцэвіч; біятэхналагічны – Марта Герасімчык, Наталля Курчэўская і Зінаіда Філімонава; эканамічны – Андрэй Ігнацік, Алег Кухарчык і Алег Пекар; бухгалтарскага ўліку – Кацярына Глазкова, Таццяна Стасюкевіч і Таццяна Сташэўская, а інжынерна-тэхналагічны – Вольга Болцік і Людміла Дрынеўская.

Нягледзячы на тое, што я сам нядаўна прысутнічаў на нарадзе ў аблаграпроме, дзе разглядаліся і часам крытыкаваліся розныя пазіцыі дзейнасці СВК “Васілішкі”, паказаць гасцям ў гаспадарцы было што, аб чым будзе далей сведчыць даданы да гэтага матэрыялу фотарэпартаж, прадстаўлены для сайта Уладзімірам Кіслым. Пасля вандроўкі па аб’ектах усе сабраліся на пленарнае паседжанне у цэнтры культуры і адпачынку. Паседжанне адкрыў сваім выступам намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту Ігар Георгіевіч Жук, пасля выступілі Рэктар ГДАУ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вітольд Казіміравіч Песціс, старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіль Афанасавіч Рэвяка і іншыя. Сярод выступоўцаў быў і студэнт эканамічнага факультэта ГДАУ Андрэй Ігнацік, перад якім стаяла задача зацікавіць выпускнікоў працай на вёсцы. Для гэтага яму давялося прывесці ўсе тыя прыклады “за”, якія неабходны для пераканання слухачоў: цудоўныя аграгарадкі, сярэдняй цяжкасці праца, вельмі высокія зарплаты, усе сацыяльна-культурныя выгоды і г.д. На заклік “Радзіма кліча” трэба адгукнуцца маладым спецыялістам. За адну хвіліну Андрэй па тэлефону амаль пераканаў і мяне ў гэтым.

Наступны мой званок да ўдзельніка сустрэчы Яўгена Корнеля з пытаннем, што яму спадабалася ў Васілішках. Атрымаў адказ падобнага зместу – усё спадабалася, калі б дзяржава ўкладвала такія вялікія грошы ў кожную гаспадарку, мы б тады дагналі і перагналі Заходнюю Еўропу. І працаваць ў такой гаспадарцы адно задавальненне, бо ёсць рэсурсы, ёсць тэхніка, усе ўмовы.

Даю адну хвіліну тэлефоннай размовы пяцікурсніку факультэта ветэрынарнай медыцыны Сяргею Краўцэвічу. Аб ім я ўжо пісаў на нашым сайце, бо ніводнага года рамонт корпуса не абходзіўся без яго самаадданай працы. Думаю такому спецыялісту была б рада любая гаспадарка, бо акрамя ўсяго ён яшчэ і выдатнік вучобы і факультэтскі актывіст. На маё пытанне, што ж спадабалася яму ў Васілішках і ці працаваў бы ён там, Сяргей адказаў: усё спадабалася! Працаваў бы! Толькі вось ад аграгарадка чакаў большага, не так там і многа сучасных домікаў – раз два і пралічыўся. Вельмі добрыя ангары для тэхнікі, як і сама тэхніка. Фермы звычайныя, хіба што цяляты ў асобных доміках размяшчаюцца, але самі яны выглядаюць горш, чым маглі б. Добра, што ёсць свой завод, які рыхтуе камбікармы, збалансаваныя па амінакіслотах. Спадабаўся і канцэрт, ды і абед быў добры. Працаваў бы. Чаму ж не!

Пасля таго, як выслухаў трох нашых студэнтаў, раблю выснову: добрых спецыялістаў мы рыхтуем, якія і з крытычнага боку могуць ацаніць абстаноўку і інтэрв’ю выдаць абгрунтаванае за адну хвіліну не рыхтуючы яго зарання. А далей фотаздымкі са злёту студэнтаў выпускнікоў(пераважна нашых) у Васілішках.

Рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс адкрывае сустрэчу Рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс адкрывае сустрэчу
Нашы студэнты прыехалі на першы аб’ект – механічныя майстэрні СВК “Васілішкі” Нашы студэнты прыехалі на першы аб’ект – механічныя майстэрні СВК “Васілішкі”
На мехдвары На мехдвары
Каля камбайнаў “Клас” выпускнікі ФАР Жэня Карнэль (злева) і Алег Апрэсян Каля камбайнаў “Клас” выпускнікі ФАР Жэня Карнэль (злева) і Алег Апрэсян

Перад студэнтамі выступае старшыня СВК “Васілішкі” Уладзімір Серэхан Перад студэнтамі выступае старшыня СВК “Васілішкі” Уладзімір Серэхан
Каля малочна-таварнага комплексу “Васілішкі” Каля малочна-таварнага комплексу “Васілішкі”
Студэнты разглядаюць клеткі з цялятамі Студэнты разглядаюць клеткі з цялятамі
Там жа Вітольд Казіміравіч Песціс са студэнткамі факультэта бухгалтарскага ўліку Там жа Вітольд Казіміравіч Песціс са студэнткамі факультэта бухгалтарскага ўліку

Каля лабараторыі кармоў: злева Уладзімір Серэхан, Васіль Рэвяка і інжынер камбікормавага заводу разглядаюць бункеры сховішчы збожжа Каля лабараторыі кармоў: злева Уладзімір Серэхан, Васіль Рэвяка і інжынер камбікормавага заводу разглядаюць бункеры сховішчы збожжа
Кожны з гэтых бункераў змяшчае па 2000 тон збожжа Кожны з гэтых бункераў змяшчае па 2000 тон збожжа
Цэнтр Васілішкаў Цэнтр Васілішкаў
Прэзідыум пленарнага паседжання, за мікрафонам Вітольд Песціс Прэзідыум пленарнага паседжання, за мікрафонам Вітольд Песціс

Студэнты ў зале Студэнты ў зале
За трыбунай наш студэнт Андрэй Ігнацік За трыбунай наш студэнт Андрэй Ігнацік
Падчас канцэрту Падчас канцэрту
Агульны здымак дэлегацыі студэнтаў ГДАУ на абласным злёце выпускнікоў Агульны здымак дэлегацыі студэнтаў ГДАУ на абласным злёце выпускнікоў


Матэрыял падрыхтаваны
дацэнтам кафедры
мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда
e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Добавить страницу в закладки:



Читайте также: