
Для скачивания
Авторизация
абитуриенту
абитуриенту дневное
ггау
дисциплины
дневное
кафедра информатики и эмм
кафедра плодоовощеводства и луговодства
кафедры университета
конкурс
мікалай таранда
навучальны год распачаўся з удзелам губернатара
научно исследовательская лаборатория
новости
общая информация
отдел воспитательной работы с молодёжью
отдел информационных технологий
отделы
последние новости
приемная комиссия
состав кафедры
| ДАВЕДНІК «ТВАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ЕЎРОПЕ» |
|
|
| Автор: Суленко Д.М. |
| 26.10.2009 13:53 |
|
Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў, змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краінах-сябрах ЕС У дадзены момант Еўрапейскі Саюз фінансуе важныя праграмы ў галіне адукацыі, такія як Tempus і Erasmus Mundus, якія садзейнічаюць мабільнасці сярод студэнтаў.
Новая схема прысуджэння стыпендыяў “Акно Знешняга Супрацоўніцтва Эразмус Мундус” (Erasmus Mundus External Cooperation Window) яшчэ больш умацуе прыхільнасць ЕС да вышэйшай адукацыі і мабільнасці сярод выкладчыцкага складу. Новая схема прысуджэння стыпендыяў уключае ў сябе садзейнічанне мабільнасці на студэнцкім, магістэрскім, доктарскім і постдоктарскім узроўні, а таксама абмен выкладчыцкім складам у навучальных, даследчых і выкладчыцкіх мэтах. Падтрымка гэтага даведніка з’яўляецца дадаткам да ўласнай традыцыі краінаў-сябраў ЕС па прысуджэнні стыпендыяў беларускім студэнтам і мае на мэце садзейнічанне ліквідацыі ўсіх перашкод для мабільнасці сярод студэнтаў. Упершыню ўся гэтая інфармацыя сабраная разам па ўсіх краінах-сябрах ЕС Беларускія студэнты не павінны забываць, што яны жывуць у Еўропе, і што ЕС зацікаўлены ва ўсталяванні цеснай сувязі з моладдзю сваёй краіны-суседкі. Гэта асабліва важна ў той час, калі адукацыю ўсё больш разглядаюць у якасці элемента, які адыгрывае цэнтральную ролю ў развіцці сучасных грамадстваў праз паляпшэнне сацыяльнага, культурнага і эканамічнага развіцця Даведнік можна спампаваць тут: http://www.delblr.ec.europa.eu/files/vlib/br/A%20Comprehensive%20EU%20Scholarship%20Guide%20for%20Belarusian%20Student_RGB.pdf (1,38 Мб) Паводле http://www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html |
| Добавить страницу в закладки: | В Мой Мир |
| Читайте также: |
|---|
|












