Насустрач юбілею універсітэта Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
11.06.2010 14:08
У наступным, 2011 годзе, магчыма, у маі месяцы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт адзначыць свае 60-я ўгодкі. Мы спадзяёмся, што да гэтага часу будзе падрыхтавана юбілейнае выданне кнігі аб універсітэце. Цяжка за адзін год адшукаць нашых выпускнікоў, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі працы па атрыманай спецыяльнасці і дасягнулі значных поспехаў ў развіцці сельскай гаспадаркі, маюць дзяржаўныя ўзнагароды. Таму, аргкамітэт па імпрэзе юбілею звяртаецца да сваіх выхаванцаў, ці іх нашчадкаў з просьбай адгукнуцца, паведаміць пра сябе, даслаць нейкія матэрыялы, фотаздымкі… Вы можаце патэлефанаваць на мой мабільны тэлефон (+375 29 5886330 – МТС) ці напісаць на е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript Спадзяёмся на супрацоўніцтва!
 
Спатканне прадстаўнікоў фірмы “Байер” у Гародні Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
26.07.2010 08:48
Фатаграфаваліся на фоне кветак, што растуць каля гарвыканкама Фатаграфаваліся на фоне кветак, што растуць каля гарвыканкама
Для падвядзення вынікаў дзейнасці за папярэдні  паўгадавы перыяд і правядзення семінару на гэты раз кіраўніцтва прадстаўніцтваў нямецкай фірмы “Байер” у краінах СНД (Україна, Беларусь, Азербайджан) сабралася ў Гродна. Гэта горад аднаго з актыўных спецыялістаў фірмы па развіццю, супрацоўніка кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ Мікалая Аляксеевіча Кузняцова. Паселены госці былі ў адным з прэстыжных месцаў горада, якім з’яўляецца Кронан Парк Гатэль у “Пышках”.
Подробнее...
 
Рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
26.07.2010 07:58
Гэта быў канец бітвы Гэта быў канец бітвы
Моцнасці майго фотаапарата аказалася недастаткова для таго, каб адлюстраваць нармалёва ўвесь ход бітвы, і таму прыходзіцца запазычыць для азнаямлення наведвальнікаў  сайта ГДАУ добрыя здымкі на сайце http://padarozhnik.com. З мінулага майго наведвання поля бітвы пад Грунвальдам у 1990 годзе не захавалася ніякіх успамінаў аб рыцарах, якія маглі аказацца на свяце. Затое на гэты раз іх было шмат з краін, харугвы якіх 600 гадоў таму прынялі ўдзел у рашаючай бітве з крыжакамі.
Подробнее...
 
Пагоня на Грунвальд у сувязі з 600-мі ўгодкамі Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
26.07.2010 08:36
Роўна 20 гадоў таму ў Гарадку на Беласточчыне у сярэдзіне ліпеня адбыўся першы фестываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Басовішча’90”. Гарадзенцы, запоўніўшы цэлы “Ікарус” адправіліся туды.  Даставіў жа ён тады для мяне клопатаў, бо калектыўных паездак такіх за мяжу было не так і шмат. Таму трэба было аформіць для вялікага калектыву візы, напісаць ліст да памежнікаў, каб нас прапусцілі. З нашых сельгаснікаў, акрамя мяне, ездзілі Міхась Амялішка – выкладчык фізікі, ды Юсуф Крыніцкі – былы студэнт зоаінжынернага факультэту, пазней застрэлены бандытамі ў магазіне “Маскоўскі” на вуліцы Ажэшкі (меў надта вялікія грошы, як адзін з актывістаў татарскай суполкі).
Подробнее...
 
Навукова-метадычны ўзровень правядзення палявых і вытворчых вопытаў ў ГДАУ прызнаны высокім Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
08.07.2010 08:07
Канстанцін Каляда сустракае гасцей на ўскрайку сваіх доследных дзялянак: злева направа Аляксандр Субоцін – загадчык навуковага аддзела УА “ВДАВМ”, Андрэй Шэршнёў – заг.сектару навукі ГУ адукацыі, навукі і кадраў МСГ і Х РБ, Таіса Серая – старшыня камісіі, Аляксандр Маскалёў в.н.с. НВЦ па жывёлагадоўлі Канстанцін Каляда сустракае гасцей на ўскрайку сваіх доследных дзялянак: злева направа Аляксандр Субоцін – загадчык навуковага аддзела УА “ВДАВМ”, Андрэй Шэршнёў – заг.сектару навукі ГУ адукацыі, навукі і кадраў МСГ і Х РБ, Таіса Серая – старшыня камісіі, Аляксандр Маскалёў в.н.с. НВЦ па жывёлагадоўлі

6 ліпеня камісія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ праверыла правільнасць правядзення навуковых вопытаў ў ГДАУ. Праца камісіі пачалася з канферэнцзалы, у які былі запрошаны вядучыя навукоўцы універсітэта, якія амаль усе мелі навуковую ступень доктара навук і званне прафесар  - Канстанцін Каляда, Віктар Малашка, Леанід Галубец, Людміла Танана… Кіраваў гэтай сустрэчай прарэктар па навуковай працы універсітэта Сяргей Тарасенка. Кожны з прысутных коратка расказаў аб  даследаваннях, якія праводзяцца пад яго кіраўніцтвам і іх значэнні для развіцця эканамічнага патэнцыялу краіны. Больш падрабязная размова павінна была весціся ўжо на месцы, куды члены камісіі і адправіліся на аўтобусе. Першымі на шляху аказаліся селекцыйныя дзялянкі прафесара-генэтыка Канстанціна Уладзіміравіча Каляды. На дзялянках працавалі як аспіранты, так і дыпломнікі. Працы шмат, бо многія работы выконваюцца ўручную.Таму універсітэты маюць перавагу перад навуковымі інстытутамі, дзе для такой карпатлівай працы не дастае рук. Гэтая зіма, правяла добры селецыйны адбор азімых культур. Адразу бачна, з якімі гатункамі збожжавых можна працягваць працу, а з якімі не варта. Створаны селекцыянерамі нашага універсітэта патэнцыял ураджайнасці гатункаў азімай пшаніцы дае магчымасць гаспадаркам, якія імі карыстаюцца, атрымаць вялікі ураджай. Нават на фоне 32 балаў раллі, на якой вырошчваецца Ядвіся, бачна, што ураджайнасць у гэтым годзе будзе большай за 80 ц/га.

Подробнее...
 
Высокія госці з Варшавы наведалі наш універсітэт Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
07.07.2010 15:42
На фотаздымку каля галоўнага корпуса злева стаіць дэкан біятэхналагічнага  факультэта ГДАУ Яўген Добрук, Ганна Маціеўская, Ян Немец - прарэктар па  навуковай працы SGGW, Веслаў  Бяляўскі – прарэктар па развіццю SGGW, Уладзіслаў Скаржынскі – глава адміністрацыі рэктара, Ядвіга Шыманска,  рэктар ГДАУ - Вітольд Песціс, Казімір Банасік – паўнамоцнік рэктара SGGW па міжнароднай кааперацыі, рэктар SGGW – Алойзы Шыманскі, …,  Веслава Рыгальска – жонка Мечыслава  Рыгальскага загадчыка аддзела міжнароднай кааперацыі, які стаіць справа На фотаздымку каля галоўнага корпуса злева стаіць дэкан біятэхналагічнага факультэта ГДАУ Яўген Добрук, Ганна Маціеўская, Ян Немец - прарэктар па навуковай працы SGGW, Веслаў Бяляўскі – прарэктар па развіццю SGGW, Уладзіслаў Скаржынскі – глава адміністрацыі рэктара, Ядвіга Шыманска, рэктар ГДАУ - Вітольд Песціс, Казімір Банасік – паўнамоцнік рэктара SGGW па міжнароднай кааперацыі, рэктар SGGW – Алойзы Шыманскі, …,  Веслава Рыгальска – жонка Мечыслава Рыгальскага загадчыка аддзела міжнароднай кааперацыі, які стаіць справа
5 ліпеня кіраўніцтва Варшаўскага аграрнага універсітэта наведала ГДАУ у рамках далейшага развіцця нашага ўсебаковага супрацоўніцтва, якое развіваецца ўжо шмат гадоў. Гэта ўжо другі прыезд новага рэктара SGGW Алойзы Шыманскага са сваёй адміністрацыяй у Гродна. Амаль адначасова з імі прыехалі і студэнткі SGGW, якія будуць праходзіць вытворчую практыку ў СВК “Верцялішкі-Прагрэс” Гродзенскага раёна.  Як і ў мінулы раз,  мне была даручана культурная частка іх побыту ў нашым горадзе. Яшчэ пры ўваходзе на другі паверх галоўнага корпусу мы павіталіся, бо былі добра знаёмы з кімсьці з мінулага іх прыезду, а з кімсьці і пасля маіх неаднаразовых наведванняў у складзе дэлегацый ГДАУ Варшавы. Адразу адбылося спатканне і размова гасцей з рэктарам – Вітольдам Казіміравічам Песцісам у яго пакоі. Перад парадным уваходам зрабілі здымак на ўспамін аб сустрэчы, пасля чаго госці размясціліся ў нашым інтэрнаце № 7. Нягледзячы на тое, што я называю яго інтэрнатам, умовамі госці засталіся задаволенымі.
Подробнее...
 
Выездное заседание актива первичной организации УО «ГГАУ» ГООО «Белая Русь» в спортивно-оздоровительном лагере в Поречье Печать E-mail
Автор: Кислый В.В.   
06.07.2010 09:04
Фото на память Фото на память
03 июля 2010 года в спортивно-оздоровительном лагере УО «ГГАУ» в Поречье прошло выездное заседание актива первичной организации УО «ГГАУ» ГООО «Белая Русь». Семь факультетов университета делегировали для участия в мероприятии своих активистов. Некоторые из них прибыли в Поречье со своими семьями.
Подробнее...
 
Спецыяльная камісія прыняла палявыя вопыты супрацоўнікаў ГДАУ Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
30.06.2010 12:59
Прафесар Канстанцін Каляда (справа) сустракае камісію; побач з ім старшыня камісіі Алег Кажанеўскі Прафесар Канстанцін Каляда (справа) сустракае камісію; побач з ім старшыня камісіі Алег Кажанеўскі

29 чэрвеня на прыём вопытаў адправілася камісія разам з кіраўнікамі навуковых тэм, якія здзяйсняюцца на калекцыйным, селекцыйным і выпрабавальным участку ў Грандзічах, вопытным полі ГДАУ ў Зарыцы і ў Аграцэнтры ГДАУ у Каменнай Русоце.

Як ні дзіўна, па словах Канстанціна Ўладзіміравіча Каляды асобныя заходнія гатункі збожжавых у гэтым годзе слаба перанеслі нашы зімовыя ўмовы. Затое ягоная азімая мяккая пшаніца Ядвіся перазімавала вельмі добра, наліваецца і мае добрыя выгляды на ўраджай. Гэта было бачна ўсім прысутным. Гэтая зіма зрабіла добрую справу і на калекцыйным участку, бо паказала слабыя бакі гатункаў збожжавых культур, якія трэба было бы выяўляць на працягу некалькіх гадоў.  Як заўсёды былі скаргі на адсутнасць фінансавання, за выключэннем дапамогі вучэбна-вопытнай гаспадаркі “Прынёманскі”. Але ёсць і добрыя чуткі.

Подробнее...
 
Апошняя вандроўка ў рамках падвышэння кваліфікацыі адбылася ў СВК “Агракамбінат Сноў” Нясвіжскага раёну Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
29.06.2010 08:48
Частка выкладчыкаў ГДАУ перад будынкам праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Частка выкладчыкаў ГДАУ перад будынкам праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”
Не ведаю, ці ёсць у нашым універсітэце хаця бы адзін выкладчык, які не чуў пра гэтую гаспадарку і яе дасягненні. Таму такое вялікае жаданне пабачыць усё сваімі вачыма дало магчымасць запоўніць амаль два аўтобусы, якія адправіліся ад універсітэту 21 чэрвеня ў 7 гадзін раніцы, жадаючымі пабываць там. Калі б хто і хацеў разбіцца на групы – агранамічную і заатэхнічную, дык большасць усё ж была за тое, каб паглядзець усё разам. Ужо пад’язджаючы да гаспадаркі нехта пачаў ганіць пасевы - што гэта за рост, у нас лепшыя… Але, як аказалася, гэта былі землі не агракамбіната. Трэба было пераехаць нейкую дарогу, каб пабачыць, якой магутнай сцяной, каласок да каласка стаяць збожжавыя, а з другога боку бачны дружныя пасадкі квітнеючай бульбы. Вось гэта без сумнення СВК “Агракамбінат Сноў”. Прыехалі ў мястэчка, якое памятаю з дзяцінства, бо калі ездзілі за парасятамі, то спачатку ў Клецак, затым ў Нясвіж, а далей у Снові спрабавалі па дарозе купіць качанят, што не заўсёды ўдавалася. Перад праўленнем гаспадаркі парадак, чысціня, трава падкошаная.  Увагу да сябе прыцягвае кампазіцыя перад будынкам праўлення гаспадаркі з трох бярозак і аднаго пня ад бярозкі, які, мабыць, сімвалізуе кожнага чацвёртага беларуса, што загінуў падчас вайны.
Подробнее...
 
Знаёмства выкладчыкаў ГДАУ з Гродзенскім племянным прадпрыемствам Печать E-mail
Автор: Таранда Н.И.   
24.06.2010 14:12
Група выкладчыкаў ГДАУ перад адпраўкай на Гродзенскае племпрадпрыемства Група выкладчыкаў ГДАУ перад адпраўкай на Гродзенскае племпрадпрыемства
Ад’езд ад універсітэта 23 чэрвеня быў у двух накірунках – у СВК “Абухава”, куды  накіроўваліся аграномы, і ў РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства” – заатэхнікі і ветэрынары. Памятаю, як пры маім паступленні ў 1974 годзе Мікалай Аляксееў, які ўзначальваў прыёмную камісію, не змог пераканаць адмовіцца ад паступлення на аграфак у карысць зоаінжынернага факультэта. Ён тады абяцаў нават звазіць падчас вучобы на які-небудзь жывёлагадоўчы комплекс, чаго не выканаў, паколькі, як думаю,  такая агітацыйная праца праводзілася і з іншымі абітурыентамі.  Набраць жа на курс трэба было больш за 200 чалавек. І вось пры магчымасці выбару паехаць з выкладчыкамі агранамічных спецыяльнасцяў паглядзець палі, ці пазнаёміцца з племпрадпрыемствам, перамагло жаданне накіравацца па другім маршруце.
Подробнее...
 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 22