Гродненский государственный аграрный университет

18 мая студэнцкія навуковыя канферэнцыі працавалі на інжынерна-тэхналагічным факультэце, біятэхналагічным і факультэце ветэрынарнай медыцыны

Біятэхнолагі каля свайго корпусу - Дыплом трымае Аляксей ЛінкевічЗранку ва ўніверсітэце адбывалася столькі падзей, якія варта прадставіць на нашым сайце, што амаль не засталося часу для таго, каб як належыць наведаць усе студэнцкія канферэнцыі. Першай вырашыў пабываць на канферэнцыі інжынераў-тэхнолагаў. Іх корпус бліжэй да галоўнага і таму накіраваўся туды. Быў перапынак, зала вялікая, але пасля такой колькасці ўдзельнікаў і слухачоў, як кажуць было “не прадыхнуць”. Усяго ж там запланавана выступленне 29 удзельнікаў.

Дзяўчынкі з 2 групы 3-га курса збіраліся на заняткі і вагаліся застацца ці не пасля перапынку. Патэлефанавалі выкладчыку і папрасілі перанесці заняткі. Так яны мне абрыдзелі сваімі пропускамі лекцый, але калі пачынаюць адказваць, дык нешта ж і ведаюць. Паказваюць заліковыя кніжкі, а там амаль ці не поўныя выдатніцы. Зрабіў некалькі здымкаў, калі пачаўся працяг канферэнцыі, і пайшоў на біятэхналагічны факультэт. Трапіў на раздачу “шапак”, а на самай справе не паспеў нават на ўручэнне дыпломаў, па якіх пераможцам ў гэтым годзе абяцана ўзнагарода ў памеры той жа колькасці мінімальных заробкаў, як і ў мінулым годзе. Злавіў некалькі біятэхнолагаў разам з уладальнікам Дыплому II ступні Аляксеем Лінкевічам, якія выходзілі са свайго корпусу. Ну а на сваім факультэце ветэрынарнай медыцыны ўдзельнікаў канферэнцыі ўжо не застаў, атрымалі дыпломы і пайшлі абедаць перад адкрыццём канферэнцыі факультэта, прысвечанай 60-м угодкам універсітэта і 10-м – факультэта. А далей, тое, што паспеў нафатаграфаваць.

У апошніх радах залы на паседжанні секцыі ІТФ твары добра знаёмых мне студэнтаўУ перапынку дзяўчаты 3 курса ІТФ, аб якіх ёсць інфармацыя ў тэксцеПаседжанне працягваецца – справа дэкан ІТФ Таіса Паўлаўна Троцкая
Выступ з дакладам студэнткі, якую не ведаю па прозвішчыПрысутныя на канферэнцыі выкладчыкіСтудэнты з правага боку залы, якія не патрапілі ў папярэднія кадры

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия