Гродненский государственный аграрный университет

Міжнародны аграрны салон - самая вялікая ферма Францыі

Тым, каму хоць аднойчы даводзілася бываць у Парыжы, наўрад ці магло прыйсьці ў галаву зьвяртаць увагу на мясцовых галубоў і вераб’ёў, а тым болей падумаць аб тым, што ў гэтым непадражальным горадзе можа знайсьціся месца і для звычайнай хатняй жывёлы. Кожны год, пачынаючы з 1964, Міжнародны аграрны салон гасьцінна запрашае наведаць (як стракаціць рэклама) самую вялікую ферму Францыі.


Міжнародны аграрны салон утульна прымае больш 4500 жывёлаў 480 пародаў, з іх 1400 – гэта хатняя птушка, 1000 сабак розных пародаў, 650 козаў, авечак, 610 трусоў, 600 кароў і быкоў, 100 коней, поні. Салон з’яўляецца традыцыйным месцам сустрэчы фермераў і ўсіх тых, хто мае дачыненьне да сельскай гаспадаркі. Кожны год салон прываблівае ўсё большую і большую колькасць людзей, якія жывуць ў гарадах, і ў лепшым выпадку, маюць дачыненне толькі да вырошчання герані на сваіх балконах...

Наведваючы адзін павільён за другім, абавязкова кінецца ў вочы тое, як шматлікія турысты з непрыхаваным захапленнем разглядваюць пародзістых коней, быкоў. Як малыя дзеці, зачараваныя атачэннем, не адыходзяць ад парасятак, трусоў, авечак, козачак і імкнуцца бліжэй трымацца фермераў, якія апякуюцца тут сваімі выхаванцамі.

Адна з самых значных падзей для шматліткіх наведвальнікаў – гэта з’яўленне маленькіх пушысценькіх жоўценькіх куранятак: імгненна шкарлупа яйца расколваецца і кураня з’яўляецца на свет. Наўрадці звычайны парыжанін да гэтага часу мог уявіць, што на свеце існуе столькі розных курэй і петухоў: белыя, чырвоныя, карычневыя, з доўгімі нагамі і маленькім цельцам альбо наадварот. А яшчэ з чырвонымі клювамі. Толькі для іх адных Ноеў каўчэг можа стацца поўным.

Толькі тут пачынаеш разумець, што аграрная галіна – гэта не толькі тое, што называецца карысным для чалавека. Гэта ў пэўным сэнсе мастацтва, мастацтва селекцыі і генэтыкі. Пад патранатам французскага міністэрства сельскай гаспадаркі і рыбалоўства, утворанага яшчэ ў 1870 годзе, пачынаючы з 1964 года, праводзіцца конкурс, на якім штогод выстаўляюць 18000 прадуктаў харчавання і ў якім бяруць удзел 2000 хатніх жывёл і птушак. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца спецыяльнымі медалямі, прызамі і лентамі з колерамі французскага сцяга.

Больш за 670 000 чалавек наведалі 46 салон, які адбыўся ў перыяд з 21 лютага па 1 сакавіка 2009 года ў Пары Экспа Порт дэ Версаль. Дзевізам гэтага незабыўнага мерапрыемства сталі словы: “Прадукаваць сёння, есці заўтра, паважаць заўсёды”.

Традыцыйна падчас правядзення салона адбываліся дэгустацыі рэгіянальных прадуктаў і шматлікіх нацыянальных страваў з розных краінаў свету. А адной з самых запамінальных падзей стала Ноч сельскай гаспадаркі. Уначы ладзіўся спектакль “На шляху да размаітасці”, у якім былі задзейнічаны мноства танцораў, вершнікаў, коней і акрабатаў.


Наталiя Ракiцкая –Жамар
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
www.salon-agriculture.com


{highslide}paris/1.jpg&captionText:'Міжнародны аграрны салон у Парыжы прайшоў пад знакам устойлівага развіцця.'{/highslide}

ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая
ферма, францыі, вялікая

ферма, францыі, вялікая

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия