Гродненский государственный аграрный университет

Героический путь пограничных войск (працяг)

войск, пограничных, путь

 

Навуковая частка канферэнцыі завяршылася, і яна мела поспех. Перакананы, што пасля гэтай канферэнцыі актывізуецца праца па больш поўным аднаўленні гісторыі памежных войск Беларускай акругі. На аўтобусах удзельнікі канферэнцыі адправіліся ўскласці кветкі да мемарыяльнага помніка воінам-памежнікам у Гродна. А ўжо далей шлях ляжаў на знакамітую заставу В.П.Усава.

 

Па дарозе Святлана Куль-Сельвестрава распавядала аб гісторыі мясцін, якія знаходзяцца ў раёне Аўгустоўскага канала. Па асобных пытаннях даваў тлумачэнні Сяргей Піваварчык. Праехалі па самым доўгім калісьці мосце ў свеце праз рэчку Ласасянку, шлях па якім пасля 1796 года працягваўся аж 13 дзён. За Рацічамі з правага боку пабачылі магілы воінаў Першай сусветнай вайны. Аб іх існаванні так блізка ад дарогі я даведаўся ўпершыню, хаця не першы раз за год ехаў да Аўгустоўскага канала. Упершыню даведаўся, што першы па дарозе форт на ўскрайку леса прызначаўся для таго, каб воіны маглі ўвайсці ў яго для адпачынку перад ці пасля бою. Шкада, праехалі і не спыняліся. Адкрыццём было і тое, што палац Валовічаў у Свяцку быў не парадным, а вельмі прыстасаваным для жыцця. У рэгіёне канала раней было чатыры Свяцкі, у тым ліку і Свяцк Сапоцкін, ад назвы якога засталася толькі другая палова.

 

На заставе Віктара Усава нас ужо чакалі, пэўна з імі звязаліся па мабільным, а магчыма нас загадзя пабачылі на маніторы. Застава ж знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да мяжы! Госці разам са службоўцамі ўсклалі кветкі да помніка на тэрыторыі заставы, а затым зрабілі сумесны здымак. Намеснік камандзіра папрасіў для фотаздымка стаць разам і салдат, патлумачыўшы, што ўпершыню на заставе прысутнічае так шмат вучоных. Пасля гэтага быў музей заставы, падрабязная экскурсія па якім суправаджалася ўдакладненнямі, нават спрэчкамі прысутных па асобных пытаннях. Нас пачаставалі свежым бярозавым сокам у салдацкіх кубках, а затым запрасілі на невялікі фуршэт на бераг ці то канала, ці то Чорнай Ганчы. Частавалі ухой з мясцовых ласосяў (?), шашлыкамі, свежай цыбуляй, радыскай, салам, мясам, рыбай, якія, здаецца, вырашчаны ці злоўлены тут на месцы. А яшчэ разам з намі былі удзельнікі мастацкага калектыву з Мінска “Чысты голас”, якія не першы год даюць канцэрты на заставах, што знаходзяцца на межах Беларусі. Нефармальная частка канферэнцыі была такой жа высокаарганізаванай, як і фармальная. І ў заключэнні некалькі фотаздымкаў.

войск, пограничных, путьНа вуліцы Савецкіх памежнікаў. Злева генерал-маёр Воінскі А.М., Абызаў А.Б., Песціс В.К., палкоўнік Баўфалік Р.І., генерал-маёр Кульціясаў У.К., падпалкоўнік Шумейка С.С.

войск, пограничных, путьТамсама каля помніка загінулым воінам памежнікам

войск, пограничных, путьВетэраны ў адным страю

войск, пограничных, путьФотаздымак удзельнікаў канферэнцыі каля помніка пасля ўскладвання кветак

войск, пограничных, путьНамеснік начальніка памежнага атрада палкоўнік Баўфалік Раман Іванавіч сустракае гасцей на заставе

войск, пограничных, путьАгульны здымак гасцей з канферэнцыі з асабістым складам заставы Усава

войск, пограничных, путьЗ экспанатамі музея заставы Віктара Усава знаёміць маёр Сідараў Барыс Яўгенавіч (справа)

войск, пограничных, путьУдзельнікі калектыву “Чысты голас” спяваюць для гасцей і гаспадароў заставы

войск, пограничных, путьНа прыродзе побач з Аўгустоўскім каналам прафесар, сапраўдны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі, Міжнародны эксперт па турызму Святлана Куль-Сільвестрава (справа), Вольга Сіроткіна і спявак з “Чыстага голаса” Аляксандр

войск, пограничных, путьТаксама на прыродзе Ларыса Іванаўна Юніна, Юрый Анатольевіч Афанасьеў, Уладзімір Паўлавіч Верхась і Вольга Ікіфакаўна Сіроткіна

Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script Матэрыял падрыхтаваў
канд. біял. навук,
дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалай Таранда
е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэги:     войск      пограничных      путь      героический

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия