
Downloads
Authorization
абитуриенту
абитуриенту дневное
ггау
дисциплины
дневное
кафедра информатики и эмм
кафедра плодоовощеводства и луговодства
кафедры университета
конкурс
мікалай таранда
навучальны год распачаўся з удзелам губернатара
научно исследовательская лаборатория
новости
общая информация
отдел воспитательной работы с молодёжью
отдел информационных технологий
отделы
последние новости
приемная комиссия
состав кафедры
| Шоу першакурснікаў вачыма выкладчыка |
|
|
| Written by Таранда Н.И. |
| Thursday, 05 November 2009 16:04 |
|
There are no translations available. Спадзяваўся, што прафкам змесціць інфармацыю аб ШОУ 2009 на галоўнай старонцы навінаў, але тут яны далі толькі спасылку на свой сайт («Шоу первокурсников-2009» на сайте профкома) і таму вырашыў падзяліцца сваімі асабістымі ўражаннямі. Хлопцы рабілі фотаздымкі (фотогалерея на сайте профкома) добрым фотаапаратам і таму на іх можа глянуць кожны жадаючы, магчыма ў першую чаргу тыя, хто ўдзельнічаў у конкурснай праграме. Я ж выпадкова зрабіў некалькі здымкаў з блізкай адлегласці у зале, якія магчыма дапоўняць атмасферу таго вечара. Як і кожны год, пастараўся не прапусціць гэтае свята студэнтаў, якое, калі падумаць, шмат каго з іх выбівае з вучэбнай каляіны. Ды і не толькі першакурснікаў, але і студэнтаў старэйшых курсаў, якія шчыра перажываюць за свае каманды і як могуць, так і дапамагаюць сваім наступнікам, маючы ўжо нейкі вопыт за плячыма. Згадваю, як здаецца зусім нядаўна, у 2006 годзе ў такім жа шоу ўдзельнічала мая дачка, тады студэнтка першага курса інжынерна-тэхналагічнага факультэта, які ў той час адносіўся да ЗІФа (сёння выпадкова даведаўся, што ў будучым ЗІФ будзе называцца біятэхналагічным факультэтам). Якая файная, сучасная, прывабная назва!!! Тады зоаінжынеры і інжынеры тэхнолагі адзінай камандай пасля колькігадовага Першага месца атрымалі Гран-Пры. Спазняўся, бо былі дапазна заняткі. Зоаінжынерны факультэт заканчваў сваё выступленне. Хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных строях спявалі са сцэны “Касіў Ясь канюшыну”. Не ведаю чаму, мне гэтая песня ніколі не падабалася, хоць мой прапрапрапрадзед, які жыў ў 1757-1817 гадах, таксама меў такое імя Яська. Даводзілася нават у свой час пад музыку “Песняроў” танцаваць на гэтай жа сцэне. У адным з матэрыялаў я ўжо прыгадваў “смешны” выпадак, звязаны з нашым выступам пад гэтую мелодыю (як гаворыцца, піць трэба менш…). А тут раптам згадаўся іншы выпадак. Перад самым выступам у маіх канцэртных штанах адарваўся апошні гузік. Выратавала шпілька, пазычаная кімсьці з нашых дзяўчын. І вось мы ляжым усе на спіне на сцэне, нібы тое сонца з праменямі, ролю якіх адыгрывалі нашы ногі, нешта там уверсе імі вычаўпляем і раптам адчуваю – шпілька расшпілілася… Далей па сцэнарыю мы павінны пайсці ўпрысядку і я сабе прадстаўляю, як тая шпілька ўпіваецца ў жывот… Ну й нацярпеўся ж страху больш, чым ад думкі аб тым, што яны зваляцца ўвогуле. Быў жа выпадак, калі ў танцоркі з ансамбля “Нёман” на XXIII з’ездзе КПСС у Крамлёўскім палацы ў завяршаючым першае аддзяленне выступе згубілася спадніца. Прайшло амаль паўстагоддзя, а ўсе да гэтага часу прыгадваюць тую недарэчнасць… Я быў расчараваны выступам першакурснікаў ЗІФа, але нехта супакоіў, што няўдачнымі былі толькі апошнія нумары з іх праграмы. Аб гэтым сведчыць і занятае імі трэцяе месца. Як падалося, у гэтым годзе былі моцнымі выступы ўсіх каманд без выключэння. Вядома ж у адных было крыху больш, у іншых менш талентаў, але і зала прымала ўсе каманды больш-менш аднолькавымі апладысментамі, не падзяляючы выступоўцаў на сваіх і чужых. Практычна кожны факультэт меў сярод актыўных выступоўцаў замежных студэнтаў і калі прадстаўнік Турцыі, які вучыцца на ФВМ, вельмі добра гаварыў па-руску, то яго сябра з той жа Турцыі, які выступаў за каманду аграфака і таксама нядрэнна асвоіў мову на просьбу дзяўчыны пацалаваць яе адказваў: “не разумею”. І калі студэнты агранамічнага факультэта атрымалі за выступленне I месца, ветэрынарны факультэт, які выступаў магчыма не горш - не атрымаў ніякага. Уяўляю, як крыўдна было будучым ветурачам як пачаткоўцам, так і тым, хто з імі працаваў над праграмай. На будучае, гэта добрая навука для арганізатараў. Трэба добра падбіраць членаў журы, каб яны маглі па-сапраўднаму ацаніць мастацкі ўзровень нумароў, а не ўбачыць у асобным выпадку “пакрыўджаную чырвоную армію”. Паколькі гэты матэрыял дадатковы да матэрыялу, які падрыхтаваны студэнцкім прафкамам, далей прадстаўлены моманты “Шоу першакурснікаў”, падгледжаныя мною не на сцэне, а ў зале. На мой погляд, нягледзячы на ўсе недахопы майго фотаапарата, яны нядрэнныя: Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Мікалаем Таранда e-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it |
| Добавить страницу в закладки: | В Мой Мир |
| Читайте также: |
|---|
|












Спадзяваўся, што прафкам змесціць інфармацыю аб ШОУ 2009 на галоўнай старонцы навінаў, але тут яны далі толькі спасылку на свой сайт (