Гродненский государственный аграрный университет

Абнаўленне аўдыторый корпуса ФВМ рукамі студэнтаў-рамонтнікаў

Так назваў я іх, паколькі працуюць гэтыя студэнты ўжо не першы год. Яшчэ ў 2006 годзе, калі мы ездзілі з экалагічнай суполкай ФВМ “Прынямонне” у гэтак званы аўтапрабег, за рулём нашага аўтамабіля сядзеў Арцём Шамонін. Тады мне здавалася, што ён толькі-толькі навучыўся ездзіць і вось-вось у што-небудзь урэжацца, але абыйшлося без гэтага. Тады мы пазнаёміліся з ім, а ў гэтым годзе я вёў заняткі па мікрабіялогіі ў яго групе, у якой аказаўся яшчэ адзін “будаўнік” Сяргей Краўцэвіч.

Апошні вучыўся вельмі добра і атрымаў у Станіслава Браніслававіча Пазняка высокую адзнаку на экзамене. З Аляксеем Лабацкім мы магчыма знаёмы больш праз Інтэрнэт, дзе “Вконтакце” ёсць даволі вялікая група студэнтаў і выпускнікоў ФВМ, якія ўключаюць мяне часам у кола сваіх сяброў. Аляксей здаецца ці не самы актыўны там. Група ветфака выставіла шмат фотаздымкаў з жыцця факультэта: ёсць там і дэкан, і прадстаўнікі КВЗнаўчай групы, і розныя аперацыі на жывёлах, і нават студэнты-рамонтнікі, хоць пакуль не ўсе альбомы гэтай групы я праглядаў. Думаю вялікая заслуга ў развіцці гэтай групы належыць Славу Каўрыгіну, які адпрацаваў два гады, а зараз працуе ў Даніі. Мне вельмі запамятаўся яго ўдзел у шоу першакурснікаў (на тым жа курсе вучыўся і Дзіма Воранаў, які зараз займаецца ў нашай аспірантуры). Ветфак у тым годзе заняў першае месца.

Думаю, майстэрства хлопцаў узрастае год ад года. Яны размалёўваюць сцены ветфака ў колеры, якія радуюць вока, ды яшчэ і пішуць на іх нешта па латыні. Шкада, ніколі не вывучаў гэтай мовы. Нядаўна ў аўтамабільнай аварыі загінуў Юра Кісялеўскі, мой даўні знаёмы па Інстытуту біяхіміі і медыцынскім універсітэце. Ён быў біяхімікам і некалькі эксперыментаў на мышках мы праводзілі разам. Не ведаю, як у апошнія гады, але раней ён захапляўся перакладам вершаў з англійскай, нямецкай і лацінскай мовы на беларускую. Аднойчы з паэтэсай Данутай Бічэль-Загнетавай мы былі ў гасцях у знакамітага беларускага літаратара Адама Мальдзіса. Калі ён даведаўся аб літаратурных перакладах Юры, то перадаў праз нас яму нейкі вельмі вялікі і каштоўны слоўнік. Некалькі разоў мы з Юрам разам выступалі ў розных аўдыторыях – у школах і на гродзенскіх прадпрыемствах. На адну з першых ладжаных намі канферэнцый, якая прысвячалася 300-годдзю Гродзенскай аптэкі з Вільні прыязджаў урач Віктар Кутарга, які паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Тады ён прадэманстраваў мне свае веды ў латыні, усю дарогу, што ехалі ў аўтобусе, гаварыў нешта па латыні і перакладаў затым на беларускую мову.

Калі ўбачыце на сценах калідораў ці аўдыторый факультэта ветэрынарнай медыцыны надпісы па-лацінску ведайце, што стварылі іх нашы студэнты, якія адлюстраваны на наступных фотаздымках.

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміАляксей Лабацкі малюе на сцяне ў лекцыйнай зале 54


студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміМарына Бароўская фарбуе падлогу ў тым жа зале

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміСяргей Краўцэвіч (злева) і Арцём Шамонін каля толькі што пафарбаванай сцяны

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміСяргей і Арцём рамантуюць падлогу ў кафедральным пакоі Алы Пятроўны Свірыдавай

Акрамя вышэйзгаданых, так званых прафесіяналаў, на касметычным рамонце корпуса задзейнічаны і студэнты першага курса. У прыватнасці, 6 група 1 курса ФВМ адбывае “працоўны семестр” на кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі, дзе яны фарбуюць падлогі, абклейваюць сцены нармальнымі абоямі. Паколькі ў гэтым матэрыяле застаецца месца для фотаздымкаў, я вырашыў дапоўніць яго новымі.

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміСтудэнты на абклейванні сцен у пакоі 25: Данілевіч Света (на стале), Гоц Каця, Герасімчук Сяргей, Антановіч Таня і Бабкова Саша

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміУ адзін з папярэдніх дзён практыкі: Валасевіч Павел, Бахур Дзяніс, Бабкова Каця і Антановіч Таня

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміДалей паасобныя вобразы студэнтаў: Cяргей Герасімчук, які на шоу першакурснікаў быў у ролі закаханага студэнта. Падаецца, што з тае ролі ён не выйшаў да гэтага часу

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміТаццяна Антановіч – амаль выдатніца, але крыху не дацягвае да гэтага звання

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміАляксандра Бабкова – з дзяцінства танцамі не займалася, але на шоу заставілі і нядрэнна атрымалася

студэнтаў, рамонтнікаў, рукаміА Дзяніса Бахура я задзейнічаў для падліку калоній мікраарганізмаў, якія выраслі на чашках Петры. Хоць ён і не вывучаў яшчэ мікрабіялогіі, але часам дапамагае правесці які-ніякі навуковы эксперымент. Шкада толькі, што ў вучобе ён далёка не лепшы і зрыў адбыўся, думаю, з-за рэпетыцый шоу першакурснікаў на самым пачатку вучобы

матэрыял падрыхтаваў
канд. біял. навук,
дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалай Таранда
е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэги:     студэнтаў      рамонтнікаў      рукамі      фвм      аўдыторый      корпуса      абнаўленне

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия