Гродненский государственный аграрный университет

XIV Mіжнародная навукова-практычная канферэнцыя працягнула працу 19 траўня

Удзельнікі юбілейнай канферэнцыі факультэта аховы раслін


У той час, як секцыі па заатэхніі, ветэрынарнай медыцыне, тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі распачалі сваю працу з навуковых дакладаў у 10 гадзін ранку, факультэт аховы раслін праводзіў сваю канферэнцыю, якая прысвячалася чыста юбілею факультэта.

За шматлікімі столікамі для рэгістрацыі гасцей сядзелі ў асноўным студэнты, якія праводзілі запіс іх, уручэнне сувеніраў, бэйджыкаў, юбілейных значкоў з лагатыпам універсітэту.

Пакуль я доўга раздумваў чаму ж не аказаўся ні ў якіх спісах гэтай канферэнцыі Дзмітрый Брукіш прапанаваў зарэгістравацца і ісці ў 6 залу, якая была напоўнена гасцямі, сярод якіх былі ў асноўным ветэраны, што працавалі на розных кафедрах, якія ўваходзілі ў склад факультэта. І сапраўды, у зале , куды я патрапіў было ўрачыста, сучасны дэкан факультэта Галіна Анатольеўна Зязюліна вітала гасцей, а ў сваёй мультымедыйнай прэзентацыі прыгадала ўсіх дэканаў, што былі ў гісторыі факультэта, якому ў наступным годзе споўніцца 50 гадоў. Аб астатніх момантах святкавання 60-х угодкаў на факультэце аховы раслін будзе інфармацыя на сайце ад дэканата, а мы пацікавімся працай секцый юбілейнай канферэнцыі.

На усіх секцыях праца ішла, было шматлюдна, паколькі акрамя выкладчыкаў і магістрантаў з аспірантамі, на асобных прысутнічалі і студэнты старэйшых курсаў. На гэты раз на заатэхніі адсутнічала дэлегацыя з Ольштына, у якой узніклі нейкія праблемы з візамі ці яшчэ штосьці. На перапрацоўцы, куды я патрапіў пазней за іншыя секцыі, дэлегацыя з Мінску адправілася ўжо дахаты. Усе секцыі працавалі з перапынкамі на каву, якую можна было папіць на месцы ці ў буфеце ўніверсітэта, праца якога на гэты момант была спыненая.

Перад удзельнікамі секцыі “Ветэрынарная медыцына” выступае дацэнт ГДАУ, прадстаўнік кампаніі “Байер” Мікалай Аляксеевіч Кузняцоў Удзельнікі секцыі “Ветэрынарная медыцына” (у першым радзе справа побач з аспіранткай Наташай Максімовіч госць із Турцыі Рамазан Маммедаў Таксама ўдзельнікі канферэнцыі: у першым радзе Ала Свірыдава і Віктар Малашка
У перапынку працы секцыі “Ветэрынарная медыцына” – Аляксандр Глаз, Мікалай Кузняцоў і кіраўнік аддзела здароўя жывёлы кампаніі “Байер” Аляксандр ДзямідовічУдзельнікі секцыі “Заатэхнія”Таксама падчас працы секцыі па заатэхніі
Сяргей Будай выступае на секцыі, якая разглядае стан і перспектывы развіцця перапрацоўчай харчовай прамысловасці На перапрацоўчай секцыі загадчык кафедры Генрых Жолік і госць з Мінску Міхаіл ВолкаўКафедра хіміі на перапрацоўцы была прадстаўлена Таццянай Тараненка і Валерыем Кубышыным
На секцыі “Агранамія” выступае Юлія Марчук з паведамленнем пра рак пладовыхПытанне да выступоўцы задае Уладзімір ТарасенкаІдзе рэгістрацыя гасцей юбілейнай канферэнцыі факультэта аховы раслін
Калі з бэйджыкамі, то нашы супрацоўнікі, якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі факультэта аховы раслінНа канферэнцыі факультэта аховы раслін ветэраны – бліжэй да нас Майя Яфімава і Алена Паўленя, у другім радзе – Майя Рабцава і Ізабэла МокраусаваА гэта фотаздымак з пасяджэння секцыі студэнцкай канферэнцыі факультэта аховы раслін

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия